Віцебскграмадзянпраект

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віцебскграмадзянпраектmap
Remove ads

«Інстытут Віцебскграмадзянпраект» (руск.: Институт Витебскгражданпроект) — інстытут комплекснага праектавання грамадзянскага будаўніцтва ў Віцебску. Займаецца горадабудаўніцтвам, праектаваннем жыллёва-грамадзянскіх аб’ектаў, распрацоўкай генеральных планаў і праектаў дэталёвага планавання населеных пунктаў. Размяшчаецца па адрасе вуліцы Гогаля, 8.

Хуткія факты «Інстытут Віцебскграмадзянпраект», Тып ...

Член Рэспубліканскага саюза будаўнікоў[1][2].

Remove ads

Напрамкі працы

Асноўныя напрамкі працы[3]:

  • распрацоўка праектаў планіроўкі і забудовы жылых раёнаў, мікрараёнаў і кварталаў гарадоў, раённых цэнтраў, гарадскіх пасёлкаў і сельскіх населеных пунктаў вобласці;
  • прывязка на гэтай аснове да ўчасткаў будаўніцтва тыпавых праектаў будынкаў, збудаванняў і грамадскіх комплексаў;
  • распрацоўка індывідуальных праектаў жылых і грамадскіх будынкаў, збудаванняў і іх комплексаў;
  • праектаванне інжынерных збудаванняў і добраўпарадкавання гарадоў і населеных пунктаў вобласці.
Remove ads

Гісторыя

Інстытут вядзе сваю гісторыю з красавіка 1936 года, калі на базе гарадскога бюро тэхнікаў і інжынераў быў створаны Віцебскі філіял інстытута «Белдзяржпраект». У пасляваенны 1945 год арганізацыя аднавіла працу як праектная кантора «Аблпраекта», маючы ўсяго шэсць супрацоўнікаў. У 1966 годзе «Аблпраект» стаў абласной праектнай майстэрняй «Белдзяржпраекта», а ў 1969 годзе атрымаў статус філіяла інстытута[2].

Пастановай Савета Міністраў БССР у 1975 годзе быў створаны абласны праектны інстытут «Віцебскграмадзянпраект». Да гэтага часу ў ім працавала каля 500 чалавек. У 1988 годзе адкрыўся філіял у Наваполацку[2].

У 1997 годзе рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта інстытут быў вызначаны рэгіянальным тэрытарыяльным інстытутам па забудове гарадоў і пасёлкаў вобласці. У 2001 годзе перайменаваны ў абласное дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут Віцебскграмадзянпраект»[2].

Remove ads

Дзейнасць

Інстытут з’яўляецца вядучай праектнай арганізацыяй Віцебскай вобласці і працуе таксама па-за яе межамі[3].

Інстытутам распрацаваны генеральныя планы і праекты дэталёвага планавання цэнтраў Віцебска, Оршы, Полацка, Наваполацка, Новалукомля і іншых гарадоў[3].

У пасляваенныя дзесяцігоддзі па праектах інстытута адбудаваны Віцебск, сфарміраваны ансамблі вуліц і плошчаў[4]. У Віцебску створаны ансамблі вуліцы Кірава, вуліцы Леніна, плошчы Перамогі; у Полацку — вуліцы Петруся Броўкі; у Оршы — вуліцы Леніна[3].

Вялася забудова сельскіх населеных пунктаў (вёскі Акцябрская Віцебскага раёна, Вусце Аршанскага раёна, Дзіўная Шаркаўшчынскага раёна), праекты якіх былі адзначаны дыпломамі ВДНГ СССР[3].

Па праектах інстытута будаваліся 9-павярховыя буйнапанэльныя жылыя дамы ў Валгаградзе, Бранску, Калузе і іншых гарадах[3].

У 1960-1970-я гады ў Віцебску па праектах інстытута ўзведзены шэраг культурна-бытавых і адміністрацыйных будынкаў, што сфарміравалі архітэктурны аблічча горада: гасцініца «Віцебск», жылы дом з рэстаранам «Аўрора», будынкі медыцынскага і педагагічнага інстытутаў, вытворча-канструктарскага бюро АБУ, 17-павярховы інтэрнат абутковай фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» і іншыя[3].

Сярод іншых знакавых аб’ектаў, спраектаваных «Віцебскграмадзянпраектам»: Летні амфітэатр у Віцебску (1988, рэканструкцыя 2006), рэканструкцыя абласнога драматычнага тэатра імя Якуба Коласа і абласной філармоніі, кінатэатр «Беларусь» (1973), канцэртная зала «Віцебск», Цэнтральны спартыўны комплекс «Дынама», гасцініца «Лучоса», Полацкі пуцеправод[4].

Па праектах інстытута пабудаваны жылыя раёны Цэнтральны, Паўднёвы, Клінічны[3], Білева-1, Білева-2, Білева-3, дзе пражывае больш за 50 тысяч чалавек,[4] у Віцебску, Задняпроўе-1 у Оршы, мікрараёны ў Наваполацку, Новалукомлі[3]. Сярод новых праектаў — жыллёвы раён «Чаромушкі» (104,7 тыс. м² жылля, 15 дамоў)[4].

Кіраўніцтва

У розныя гады інстытут узначальвалі[4]:

Калектыў

На 2021 год у інстытуце працавала больш за 350 чалавек. У розныя гады ў ім працавалі вядомыя беларускія архітэктары і інжынеры, у тым ліку заслужаны будаўнік БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Віктар Чарнышоў, заслужаны архітэктар БССР Яраслаў Ліневіч, акадэмік і адзін з заснавальнікаў Беларускай акадэміі архітэктуры Аляксандр Бельскі[4].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads