Наталля Пятроўна Мартынава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наталля Пятроўна Мартынава (нар. 3 мая 1956, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Наталля Пятроўна Мартынава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла ў 1979 годзе архітэктурны факультэт БПІ. Працавала архітэктарам у «Дзіпрамясамалпраме», старэйшым архітэктарам у «Мантажспецбудзе»; вядучым архітэктарам у «Аўтарампрампраекце»; кіраўніком групы архітэктараў у «Белдзіпраздароўя»; начальнік архітэктурна-будаўнічага аддзела ў «Мінскрамбудзе»; дырэктар РУП «Белдзіпрагандаль»; з 2005 года заснавальніца і дырэктар «Творчай майстэрні архітэктара Мартынавай Н. П.», атэставаны ГІП і ГАП.

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1985 года, член Саюза дызайнераў Беларусі з 2001 года.

Remove ads

Творчасць

Пад яе кіраўніцтвам (ГІП) выпушчана больш 200 аб’ектаў будаўніцтва, з іх найбольш буйныя: вытворчыя карпусы і АБК Гармалзавода № 3; рэканструкцыя холадакамбіната № 1; шматузроўневая аўтастаянка па пр. Дзяржынскага; рэканструкцыя спорткомплекса «Дынама» па вул. Даўмана ў г. Мінску; навукова-адміністрацыйны комплекс па вул. Ф. Скарыны ў Мінску; шматкватэрны жылы дом № 2 у м-не «Лебядзіны»; жылы дом № 2 па вул. ГалоТыражнай ў Мінску; рэканструкцыя прыватнай катэджнай забудовы ў г. Мінску; рэканструкцыя і капітальны рамонт жылых дамоў у Першамайскім і Маскоўскім раёнах; офісна-складскі комплекс па вул. Інжынернай, 22 — усе ў Мінску; шматпавярховы жылы дом з убудаванымі памяшканнямі ў в. В. Трасцянец; будынак грамадскага прызначэння ў в. Тарасава Мінскага раёна; жылы комплекс «Вівальдзі» у г. Мінску і інш.

Аб’екты вонкавай рэкламы: наддахавая ўстаноўка «CASINO ADMIRAL» у гандлёвым доме «На Нямізе», дынамічныя рэкламныя ўстаноўкі: каля будынка Дзяржаўнага цырка, на плошчы Бангалор — устаноўка «Фабрыка рэкламы»; магазіны: «Чараўніца», «Том Тэйлар», «Прадукты» (пл. Перамогі); гіпермаркет «PROSTOR» у г. Маладзечна.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads