Беларускі саюз дызайнераў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларускі саюз дызайнераў
Remove ads

Беларускі саю́з дыза́йнераў («БСД») — грамадская арганізацыя, уваходзіць у міжнародную асацыяцыю «Саюз дызайнераў»[1] і Асацыяцыю грамадскіх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў»[2]. Аб’ядноўвае спецыялістаў прамысловага і графічнага дызайну, праектавання малых формаў, інтэр’ераў, абсталявання, арт-дызайну, мадэльераў, педагогаў, тэарэтыкаў дызайну. Старшыня арганізацыі — Дзмітрый Сурскі[3].

Хуткія факты Беларускі саюз дызайнераў, Дата заснавання ...
Remove ads

Гісторыя

3 красавіка 1987 года ў маскоўскім Доме Саюзаў адбыўся ўстаноўчы з’езд Саюза дызайнераў СССР[4], на якім прысутнічалі 25 беларускіх дэлегатаў, чацвёра з якіх былі абраны ў праўленне СД СССР. 14 снежня 1987 года на ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску быў створаны Саюз дызайнераў БССР, спадкаемцам якога з’яўляецца Беларускі саюз дызайнераў.

У склад сакратарыята былі абраныя 8 чалавек:

А. Г. Длатоўскі двойчы абіраўся старшынёй Союза, паралельна кіраваў Беларускім інстытутам дызайну (зараз Нацыянальны дызайн-цэнтр).

У 1990 годзе ў складзе саюза было больш за 135 членаў[5]. На ІІ пазачарговым з’ездзе 21 снежня 1991 года Саюз дызайнераў БССР атрымаў сучасную назву — Беларускі саюз дызайнераў.

У 1995 годзе старшынёй саюза быў абраны Дзмітрый Алегавіч Сурскі. Станам на 2023 год колькасць сяброў арганізацыі каля 600 чалавек.

Сябры Саюза неаднаразова атрымоўвалі высокія ўзнагароды:

  • Прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — 7 разоў.
  • Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» — 2 разы.
  • Гран-пры нацыянальнага фестывалю моды і авангарднага мастацтва «Мамонт» — 7 разоў.
  • Залаты медаль на міжнародным кірмашы — аўтамабілю МАЗ-54 (г. Плоўдзіў, Балгарыя) — 1985 г.
  • Гран-пры XI Міжнароднага біенале плаката ў Польшчы атрымалі Сяргей Войчанка, Уладзімір Цэслер, Андрэй Шэлюта — 1986 г.
  • Гран-пры і залаты медаль на міжнародным конкурсе плаката «Почему голод, почему нищета» ў Нью-Йорку атрымаў Сяргей Еўлампіеў — 1987 г.

і інш.

Remove ads

Структура

З’езд

Вышэйшым органам БСД з’яўляецца з’езд, які склікаецца не радзей за адзін раз у чатыры гады. Ад пачатку ўтварэння БСД адбылося 9 з’ездаў, апошні — у 2020 годзе.

Рада

У перыяд паміж з’ездамі кіраванне дзейнасцю БСД ажыццяўляе Рада, якая абіраецца на з’ездзе.

Старшыня

Старшыню абірае з’езд на тэрмін у чатыры гады, старшыня валодае правамі і абавязкамі кіраўніка юрыдычнай асобы.

Дзейнасць

Выдавецкія праекты

  • Часопіс-альманах «Pro дызайн» (з 2001);
  • Даведнік «Белорусский союз дизайнеров» (1999);
  • Даведнік «Знак. Логотип» (2000, 2009)[6][7];
  • Даведнік «Кто есть кто. Дизайн внутри и снаружи» (2008)[8].
  • Кніга «Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы» (2016). Кніга прадстаўлена і ў выглядзе сайта Архівавана 22 кастрычніка 2020..

Выставачныя праекты

  • Выстаўка «Праект стагоддзя» — 1999;
  • Выстаўка італьянскага дызайну, сумесна з пасольствам Італіі — 2001[9];
  • Выстаўка «Унікальная краіна. Італія, фатаграфіі 1900—2000 гг.» — 2002[10][11];
  • Выстаўка «Дызайн-Біржа» (з 2008 года — «Дызайн-фармат») сумесна з Нацыянальным выставачным цэнтрам «Белэкспа» — 2003[12];
  • Выстаўка швейных машын «Няскончаная п’еса для механічнага шыла» сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем — лістапад 2010 — студзень 2011[13];
  • Выстаўка «Back in BSSR/Зноў у БССР», Мінск, 2014 гг.[14]
  • Выстаўка «Пастулат(недаступная спасылка)», Мінск, 2012, 2014, 2016, 2018 гг.[15][16][17]
  • Выстаўка «Ліхтарт(недаступная спасылка)» — 2014, 2015, 2017 гг.[18][19];
  • Праект «Рэчы беларускія» — 2015—2018 гг.[20].

Калекцыя беларускага плаката

У 1999 годзе адбылася выстаўка беларускага плаката. Яе падрыхтоўчы перыяд склаў амаль тры гады. Акрамя калекцыі плаката Беларускага саюза дызайнераў таксама дэманстраваліся рарытэты, прадстаўленыя прыватнымі калекцыянерамі і самімі мастакамі.

У 2008—2009 гадах праводзілася перасоўная выстаўка плаката «Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі». Яна праходзіла ў Варшаве[21], Берліне[22], Дрэздэне[23], Бруселі, Трыесце, Гранароле, Тулузе. У экспазіцыю былі ўключаны 43 найбольш яскравыя работы беларускіх плакатыстаў 1970—2000-х, у якіх адлюстраваліся сацыяльна-палітычныя трансфармацыі кожнага перыяду, у тым ліку сацыяльны феномен «Homo Sovieticus».

У 2016—2017 гадах у межах праграмы Choice Беларускі саюз дызайнераў зладзіў праект «Беларускі плакат», які завяршыўся выставамі ў Мінску, Берасці, Гародні, Нясвіжы і Віцебску, а таксама стварэннем сайту беларускага плаката plakat.unid.by(недаступная спасылка)

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Председателем Белорусской конфедерации творческих союзов избран Борис Светлов (руск.). Белорусское телеграфное агентство (17 лютага 2012). Праверана 22 красавіка 2016.
  2. АО ИД «Комсомольская правда». Глава Союза дизайнеров Беларуси Дмитрий СУРСКИЙ:. АО ИД «Комсомольская правда». Праверана 22 красавіка 2016.(недаступная спасылка)
  3. Знак-логотип - Знак-логотип - Дизайн - Срез - pARTal.by(недаступная спасылка). www.partal.by. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  4. «Знаковое» событие в белорусском графическом дизайне!. ... / 04.09 - pARTal.by(недаступная спасылка). partal.by. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  5. Теперь ясно Кто есть Кто... внутри и снаружи!!!(недаступная спасылка). Marketing.by. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  6. БДГ. Итальянский дизайн и через десять лет -- самый современный(недаступная спасылка) (20 верасня 2001). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2016. Праверана 27 красавіка 2016.
  7. БДГ. В Минске открылась выставка итальянской фотографии(недаступная спасылка) (27 лістапада 2002). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2016. Праверана 27 красавіка 2016.
  8. "Уникальная страна Италия" в Минске.. Travel.ru. Праверана 22 красавіка 2016.
  9. "Дизайн-биржа" продолжается | БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ. naviny.by. Праверана 22 красавіка 2016.
  10. Неоконченная пьеса для механического шила | Информационно-справочный портал Беларуси - interfax.by(недаступная спасылка). www.interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  11. Табурет — это непросто. tv.sb.by. Праверана 23 красавіка 2016.
  12. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2020. Праверана 1 красавіка 2020.
  13. Выставку необычных светильников готовит Белорусский союз дизайнеров(недаступная спасылка). minsknews.by. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  14. У Варшаве адкрылася выстава: Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі(недаступная спасылка). Офіс за дэмакратычную Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  15. БелаПАН. У берлінскай галерэі адкрываецца выстава постсавецкага мастацтва плаката Беларусі(недаступная спасылка). by.belapan.by. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  16. БелаПАН. У Дрэздэне прадстаўлена постсавецкае мастацтва плаката Беларусі(недаступная спасылка). by.belapan.by. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads