Наталля Уладзіміраўна Міхайлава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Наталля Уладзіміраўна Міхайлава
Remove ads

Ната́лля Уладзі́міраўна Міха́йлава (нар. 9 верасня 1963) — мастацкі кіраўнік і дырыжор Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь, Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Наталля Уладзіміраўна Міхайлава, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ва Ужгарадзе. Скончыла Краснадарскае музычнае вучылішча (1985, клас С. А. Лук’янчанка) і Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. Луначарcкага па спецыяльнасці «Харавое дырыжыраванне» (клас Г. П. Зелянковай).

Творчую дзейнасць пачала ў 1988 годзе як хармайстар Мінскага камернага хору Белдзяржфілармоніі; з 1995 — дырыжор камернага хору «Cantus» Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. У 2000 годзе вярнулася ў Белдзяржфілармонію ўжо як мастацкая кіраўніца і галоўная дырыжорка Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь.[1]

Працу ў філармоніі Міхайлава сумяшчае з кіраўніцтвам вакальным ансамблем Нацыянальнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь. Вакальную форму дапамагае падтрымліваць шматгадовае служэнне ў царкве ў якасці пеўчай і асобныя сольныя праекты.

Пад кіраўніцтвам Міхайлавай хор ажыццявіў шматлікія музычныя прэм’еры, упершыню гучалі ў Беларусі. Калектыў удзельнічаў у шматлікіх міжнародных фестывалях: «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі» — (Гайнаўка, Польшча, 2006) — Гран-Пры; XV Міжнародны фестываль праваслаўнай духоўнай музыкі «Credo» (Талін, Эстонія, 2008); Міжнародныя фестывалі рускай духоўнай музыкі (Вільнюс, Літва, 1999—2009); Маскоўскі Пасхальны фестываль, маст. кір. — Валерый Гергіеў (Масква, Расія, 2010).

Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь супрацоўнічае з рознымі аркестрамі (Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Літоўскі дзяржаўны сімфанічны аркестр, Дзяржаўны акадэмічны Вялікі сімфанічны аркестр імя П. І. Чайкоўскага, Дзяржаўны камерны аркестр РБ, ансамбль салістаў «Класік-Авангард»), дырыжорамі (А. Анісімаў — Беларусь, У. Федасееў — Расія, Г. Рынкявічюс — Літва, В. Мік — Германія, Р. Сангольт — Нарвегія, А. Сполдзінг — ЗША.

Творчая праца Міхайлавай двойчы адзначана стыпендыяй спецыяльнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 2008 годзе за вялікі ўклад у развіццё беларускага мастацтва ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. 4 снежня 2013 года Наталли Міхайлавай прысвоена званне Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь.[1]

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads