Ганна Паўлаўна Зелянкова

харавы дырыжор, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганна Паўлаўна Зелянкова
Remove ads

Га́нна Па́ўлаўна Зелянко́ва (руск.: Анна Павловна Зеленкова; 16 студзеня 1923, Петраград — 15 лютага 2010, Мінск) — беларускі харавы дырыжор і педагог, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Хуткія факты Ганна Паўлаўна Зелянкова, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Педагагічная дзейнасць

У 1940 годзе паступіла на тэатразнаўчы факультэт Ленінградскага тэатральнага інстытута, а ў 1943 — у Ленінградскую дзяржаўную кансерваторыю (па класе прафесара А. А. Ягорава), якую і скончыла ў 1948 годзе. У 1949 годзе запрошана на працу ў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю.

За 55 гадоў працы на кафедры харавога дырыжыравання (з 1949 па 2004) Г. П. Зелянкова падрыхтавала многіх вядомых харавых выканаўцаў. Сярод прыкладна 250 выпускнікоў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Народнага хору імя Г. І. Цітовіча М. П. Дрынеўскі, галоўны хармайстар Беларускага тэатра оперы і балета А. П. Кагадзееў, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь А. Лукомскі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Л. М. Іконнікава, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь Я. А. Палішчук, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь Н. У. Міхайлава і многія іншыя.

Remove ads

Выканальніцкая дзейнасць

З 1950 па 1963 год Г. П. Зелянкова была таксама мастацкім кіраўніком Хору беларускага радыё. Пад яе кіраўніцтвам хор стаў першым выканаўцам шматлікіх твораў такіх беларускіх кампазітараў, як Н. Сакалоўскі, У. Алоўнікаў, Ю. Семяняка, Г. Вагнер, Р. Пукст і іншыя. Былі запісаныя і шматкроць выкананы па радыё оперы «Кветка шчасця» А. Туранкова, «Машэка» і «Марынка» Р. Пукста, «Кастусь Каліноўскі» Д. Лукаса, кантаты «Скромны і просты» М. Аладава, «Дзень добры, Масква» А. Багатырова, а ў 1962 годзе на грампласцінцы выйшла кантата М. Рымскага-Корсакава «Свіцязянка».

У сакавіку 1963 года Г. П. Зелянкова прыняла актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і выкананні ў Мінску 13-й сімфоніі Д. Шастаковіча. Канцэрт выклікаў значны грамадскі рэзананс[1].

Remove ads

Узнагароды і званні

Памяць

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праводзіцца конкурс харавых дырыжораў імя Г.П.Зелянковай[2].

Зноскі

  1. В. В. Катаеў. «Паміраюць ў Расіі страхі». Аб тым, як у сакавіку 1963 года ў Мінску выконвалі 13-ю сімфонію Шастаковіча.
  2. II республиканский конкурс хоровых дирижёров имени А.Зеленковой(недаступная спасылка). Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (24 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2022. Праверана 2 красавіка 2022.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads