Віктар Уладзіміравіч Крамарэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ві́ктар Уладзі́міравіч Крамарэ́нка (11 чэрвеня 1945, г. Гродна) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2018[2]). Двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2005, 2009), прафесар (2004), член-карэспандэнт Маскоўскага аддзялення Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2010), правадзейны член Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2010).

Хуткія факты Віктар Уладзіміравіч Крамарэнка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1968 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура». У 19681974 гадах працаваў галоўным архітэктарам праектаў у інстытуце «Белдзяржпраект», у 19741988 гадах у інстытуце «Мінскпраект» (галоўны архітэктар інстытута ў 19831988 гг., намеснік дырэктара, начальнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні), з 1990 года адначасова кіраўнік персанальнай творчай майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі. У 19851999 выкладаў у Беларускай політэхнічнай акадэміі.

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1971 года.

Remove ads

Асноўныя працы

Мінск

Remove ads

Узнагароды і прэміі

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2007). Чалавек года Беларусі (2003), дыплом агляду-конкурсу СА СССР на лепшы выбудаваны аб’ект за архітэктуру кінатэатра «Масква» ў Мінску (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2004, у аўтарскім калектыве) — за архітэктурны праект галоўнага корпуса чыгуначнага вакзала ў г. Мінску, здадзенага ў эксплуатацыю ў 2003 годзе.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
  2. Крамаренко Виктор Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Крамарэнка Віктар Уладзіміравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads