Нацыянальная лабараторыя імя Лоўрэнса ў Берклі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нацыянальная лабараторыя імя Лоўрэнса ў Берклі (англ.: Ernest Orlando Lawrence Berkeley National Laboratory, Berkeley Lab, LBNL) — нацыянальная лабараторыя Міністэрства энергетыкі ЗША ў Берклі, штат Каліфорнія. Уваходзіць у структуру Каліфарнійскага ўніверсітэта. Вядзе несакрэтныя даследаванні, у адрозненне ад размешчанай непадалёк Ліверморскай нацыянальнай лабараторыі імя Лоўрэнса, занятай, у прыватнасці, распрацоўкай ядзернай зброі.

Хуткія факты Нацыянальная лабараторыя імя Лоўрэнса ў Берклі, Кірунак даследаванняў ...

Лабараторыя знаходзіцца на ўзгорках Берклі-Хілс вышэй цэнтральнага кампуса ўніверсітэта. У 72 будынках лабараторыі (іх уласнік — Міністэрства энергетыкі), размешчаных на 0,8 км² (зямля належыць універсітэту), працуюць 4000 супрацоўнікаў універсітэта, уключаючы 800 студэнтаў, і каля двух дзясяткаў супрацоўнікаў міністэрства. Акрамя таго, штогод у лабараторыі працуе 3000 даследчыкаў-візіцёраў.

Лабараторыя была створана 26 жніўня 1931 года пад назвай «Радыяцыйная лабараторыя» (англ.: Radiation Laboratory) у якасці падраздзялення фізічнага факультэта ўніверсітэта. Яе асноўным інструментам быў цыклатрон, створаны Э. Лоўрэнсам, які атрымаў за вынаходства гэтага тыпу паскаральніка Нобелеўскую прэмію па фізіцы 1939 года.

Remove ads

Навуковыя дасягненні

У лабараторыі былі адкрыты такія хімічныя элементы, як астат, нептуній, плутоній, кюрый, амерыцый, берклій, каліфорній, эйнштэйній, фермій, мендзялевій, набелій, лаўрэнсій, дубній і сіборгій. З іх берклій і каліфорній названы ў гонар месца, дзе знаходзіцца лабараторыя, а лаўрэнсій і сіборгій у гонар даследчыкаў, якія працавалі ў LBNL. Лабараторыя брала ўдзел таксама ў адкрыцці тэхнецыю. Тут быў адкрыты антыпратон.

11 супрацоўнікаў лабараторыі атрымалі нобелеўскія прэміі.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads