Нацыянальны музей Швецыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальны музей Швецыіmap
Remove ads

Нацыянальны музей Швецыі (шведск.: Nationalmuseum) — найбуйнейшы ў Швецыі музей выяўленчых мастацтваў.

Хуткія факты Нацыянальны музей Швецыі, Заснаваны ...
Remove ads

Агульнае апісанне

У будынку музея, размешчаным у Стакгольме, размешчана каля 16 000 палотнаў і скульптур, прыкладна 30 000 аб’ектаў мастацкага рамяства, а таксама графічная калекцыя сусветнага значэння. У склад Нацыянальнага музея ўваходзяць таксама калекцыі ў замках Грыпсхольм, Дротынгхольм, Страмсхольм, Русенберг, Ульрыксдаль, а таксама музей фарфору ў Густаўсбергу.

Гісторыя

Гісторыя збору бярэ свой пачатак у XVI стагоддзі. Шведскі кароль Густаў Васа паклаў пачатак сваёй калекцыі ў замку Грыпсхольм, якая хутка расла за кошт новых набыццяў, дарункаў і ваенных трафеяў. Шматлікія з італьянскіх палотнаў каралева Крысціна ўзяла з сабой у 1654 годзе ў Рым. У 1697 годзе пажар у замку Трэ Крунур знішчыў значную частку калекцыі.

У 40-х гадах XVIII ст. шведскі пасланец у Парыжы Карл Густаў Тэсін набыў для каралеўскай калекцыі шматлікія французскія палотны. Пасля смерці Густава III у 1792 годзе каралеўская калекцыя была перададзена ў Нацыянальны музей і стала здабыткам грамадскасці. Сучасны будынак музея быў пабудаваны нямецкім архітэктарам Аўгустам Шцюлерам і адкрылася ў 1866 годзе. Жамчужына мастацкага збору — «Змова Юлія Цывіліса» пэндзлі Рэмбрандта (у музеі ёсць яшчэ некалькі прац пэндзля мастака).

Remove ads

Выбраныя працы з калекцыі музея

Зноскі

  1. Public register of government agencies in Sweden Праверана 28 снежня 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q18649284'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads