Нацыянальны парк Вапуск

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальны парк Вапускmap
Remove ads

Нацыянальны парк Вапуск (англ.: Wapusk National Park, фр.: Parc national Wapusk) — нацыянальны парк Канады, створаны ў 1996 годзе на ўзбярэжжы Гудзонава заліва ў правінцыі Манітоба. Назва парку паходзіць з мовы кры, на якой слова вапуск азначае белы мядзведзь. Размешчаны ў 45 км на поўдзень ад мястэчка Чэрчыл у Манітобе на ўзбярэжжы Гудзонава заліва ля ўпадзення ў яго ракі Нельсан; займае плошчу 11475 км². Ахоплівае большую частку Гудзонскай нізіны.

Хуткія факты Нацыянальны парк Вапуск, Размяшчэнне ...
Remove ads

Клімат

Гудзонаў заліў, які з'яўляецца часткай Паўночнага Ледавітага акіяна, шмат у чым вызначае клімат гэтага рэгіёна. Мікраклімат, які нагадвае клімат большай часткі Арктыкі, ператварыў большую частку гэтай тэрыторыі ў арктычную пустыню з менш чым 300 мм ападкаў у год. Вапуск з'яўляецца адным з самых халодных і неспрыяльных раёнаў Канады. Нават улетку тэмпература можа рэзка падаць, што стварае экстрэмальныя ўмовы для жыцця ў гэтых краях.

Remove ads

Літаратура

  • Ryan K. Brook, Structure and Dynamics of the Vegetation in Wapusk National Park and the Cape Churchill Wildlife Management Area of Manitoba: Community and Landscape Scales, University of Manitoba, 2001 (thèse)
  • Dennis Fast et Rebecca L. Grambo, Wapusk : white bear of the North, Heartland Associates, Winnipeg, 2003, 112 p.
  • Barb McDermott, Jacinthe Lavoie et Gail McKeown, Le parc national Wapusk, Les Éditions de la Chenelière, Montréal, 2001
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads