Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт «Харкаўскі політэхнічны інстытут»

універсітэт у Харкаве From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт «Харкаўскі політэхнічны інстытут»
Remove ads

Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт «Харкаўскі політэхнічны інстытут» (укр.: Національний технічний університет «Харківський політехнічний інститут») — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.

Хуткія факты Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт «Харкаўскі політэхнічны інстытут», Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Харкаўскі політэхнічны інстытут - гэта першая тэхнічная ВНУ ва ўкраінскіх губернях Расійскай імперыі і другі тэхналагічны інстытут імперыі. Рашэнне аб адкрыцці было прынята ў 1870-х гадах. Інстытут урачыста адкрыты 14 верасня 1885 года як практычны тэхналагічны інстытут з двума аддзяленнямі - механічным і хімічным, на якія прымалася ўсяго 125 чалавек. На момант адкрыцця ў інстытуце было 17 выкладчыкаў, 10 прафесараў і 7 ад'юнктаў. У 1898 годзе ўстанову ў сувязі з паглыбленнем тэарэтычнай адукацыі перайменавалі ў Тэхналагічны інстытут імператара Аляксандра ІІІ. У 1921 годзе пры інстытуце быў адкрыты першы ва Украіне працоўны факультэт. У 1923 годзе яму надалі імя У. І. Леніна. У 1929 годзе Харкаўскі тэхналагічны інстытут імя У. І. Леніна рэарганізаваны ў Харкаўскі політэхнічны інстытут імя Леніна. У красавіку 1994 года Кабінет Міністраў Украіны прысвоіў Харкаўскаму політэхнічнаму інстытуту статус дзяржаўнага політэхнічнага універсітэта. У 2000 годзе па загадзе прэзідэнта Украіны ВНУ атрымала статус нацыянальнай і стала называцца Нацыянальным тэхнічным ўніверсітэтам «Харкаўскі політэхнічны інстытут».

Remove ads

Структура

  • Ваенны інстытут танкавых войскаў
  • Інстытут энергетыкі, электронікі і электрамеханікі
  • Інстытут механічнай інжынерыі і транспарту
  • Інжынерна-фізічны інстытут
  • Інстытут хімічных тэхналогій і інжынерыі
  • Інстытут эканомікі, менеджменту і міжнароднага бізнесу
  • Факультэт міжнароднай адукацыі
  • Факультэт сацыяльна-гуманітарных тэхналогій
  • Факультэт камп'ютарных навук і праграмнай інжынерыі
  • Факультэт камп'ютарных і інфармацыйных тэхналогій
  • Міжгаліновы інстытут паслядыпломнай адукацыі
  • Цэнтр завочнага і дыстанцыйнага навучання
  • Харкаўскі камп'ютарна-тэхналагічны прафесійны каледж
  • Палтаўскі політэхнічны прафесійны каледж
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads