Нача (прыток Бярэзіны)

рака ў Беларусі, прыток Бярэзіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

На́ча — рака ў Беларусі, у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Хуткія факты Нача, Характарыстыка ...
Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня 17,5 км[1]. Плошча вадазбору 78 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Падбярэззе, вусце за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Нежыцы. Рэчышча каналізаванае. У вёсцы Кішчына Слабада на рацэ створана сажалка (плошча 6,8 га).

Каля ракі вёскі Падбярэззе, Стралкаўцы, Кішчына Слабада, Вільянова, Нежыцы, аграгарадок Хаўхоліца[2].

Нача

Нача — досыць распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі.

Паводле Аляксандраса Ванагаса, гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[3]. Пруская аналогія *Nātangā (ад гэтага гідроніма назва прускага племя натангаў)[крыніца?]. Паходжанне кораня not- няяснае, Ванагас супастаўляе яго з лацінскім natō, -āre «плысці, цячы», грэчаскім νοτιος, νοτερος «мокры, сыры», дак. net- «цячы», ст.-інд. snáti, snāyatē «купае(цца)», дак. Νετιν-δαυα, ст.-сакс. nat «мокры, сыры», гот. natjan «мачыць»[3]. На думку Вітаўтаса Мажуліса, назва Нача паходзіць ад захаванага ў гідраніміі балцкага *nātā «цячэнне», якое ўтворана пашыральнікам -t- ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»[4]. Зыходзячы з гэтага назва Нача магла значыць «плыткая (рака)» і звязаная з хуткасцю рачной плыні.[крыніца?]

На думку В. Жучкевіча, Э. Мурзаева, А. Рогалева, назва паходзіць ад старабеларускага паняцця нача, якое значыць «пачатак», «новае ворыва», «расчышчанае ад лесу месца»[5][6][7]. Аднак, у Гістарычным слоўніку беларускай мовы слова «нача» не адзначана, а ў Этымалагічным слоўніку беларускай мовы яму даюць зусім іншае значэнне[8].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads