Неатыянта клабучковая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Неатыянта клабучковая
Remove ads

Неатыя́нта клабучковая[1] (Neottianthe cucullata) — від кветкавых раслін з роду Неатыянта (Neottianthe) сямейства Архідныя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Генры Карэвона  (фр.) з кнігі «Album des orchidées de l'Europe centrale et septentrionale»

Невялікая шматгадовая травяністая расліна з адзіночным шарападобным каранёвым клубнем. Сцябло тонкае, граністае, 10—25 см вышынёй, з двума лістамі пры яго аснове. Ніжні ліст эліптычны, верхні больш вузкі, ланцэтны. Кветкі дробныя, фіялетава-ружовыя, часам белыя. Суквецце — рыхлы, аднабокі[2] колас. Плод — каробачка

Квітнее ў канцы ліпеня — пачатку жніўня. Размнажэнне насеннем[2].

Remove ads

Арэал

Усход Сярэдняй Еўропы, Усходняя Еўропа, поўдзень Сібіры, Манголія, поўдзень Далёкага Усходу, Паўночны Кітай, Карэйскі паўвостраў, Японія[3].

Ахова

Пад дзяржаўную ахову ў Беларусі ўзята ўпершыню ў 1964 г. Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Ахоўваецца ў Латвіі, Літве, Украіне і Польшчы. Уключана ў Дадатак II да Канвенцыі СІТЭС[4].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. 2 350 экз.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads