Некропаль Гізы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Некропаль Гізы (таксама «Гізэхскі некропаль»[1]) — старажытнаегіпецкі некропаль[2][3][4][5], адзін з найбуйнешых некропаляў Старога царства[1][6], які знаходзіцца недалёка ад сталіцы Старога царства Мемфіса (цяпер прыгарад Каіра). Разам з некропалямі Сакары, Дахшура, Абусіра, руінамі самога Мемфіса і шэрагам іншых збудаванняў некропаль Гізы быў уключаны ў 1979 годзе ЮНЕСКА ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны. Адно з самых папулярных турыстычных месцаў.

Аснову комплексу складаюць тры вялікія піраміды (Хеопса, Хефрэна і Мікерына). Таксама ў комплекс уваходзяць скульптура Вялікага Сфінкса, малыя піраміды, храмы, вялікі лік мастаб і іншых збудаванняў[4][6]. Некропаль служыў месцам пахавання егіпецкай знаці II—VI дынастый. Сусветна вядомы помнік архітэктуры ствараўся на працягу некалькіх стагоддзяў, у яго ўваходзяць 5 могільнікаў (агульная колькасць магіл большая за 7 тысяч). Пачынаючы з 19 стагоддзя з'яўляецца пастаянным месцам археалагічных работ, у ходзе якіх былі выяўлены шматлікія прадметы памінальнага культу, прылады працы, зброя і хатнія рэчы, а таксама мноства прадметаў мастацтва і прыкладной творчасці. Даследаванні некропаля далі найбагацейшы матэрыял аб гісторыі Старажытнага Егіпта, яго мастацтве і развіцці тэхналогій у перыяд каля 2800 — 2250 гг. да н.э. Некропаль Гізы — адно з найвядомейшых у свеце месцаў археалагічных раскопак[2][3][7].
У некаторых крыніцах комплекс вялікіх пірамід выдзяляецца асобна ад некропаля, да якога адносяць астатнія невялікія піраміды і грабніцы-мастабы, размешчаныя на плато Гіза[7][8].
Remove ads
Карта плато Гіза
![]() |
1. Піраміда Хеопса |
18. Ямы, у якіх былі знойдзены Сонечныя лодкі |
Remove ads
Піраміды некропаля
Піраміды ўтвараюць цэнтр кампазіцыі некропаля з пірамідай Хеопса на чале. Паслядоўнасць праўлення цароў вызначыла як парадак размяшчэння пірамід, так і парадак узвядзення некропаля ў цэлым[9].
Піраміда Хеопса (Хуфу)
У комплекс піраміды Хеопса ўваходзіць Храм даліны, які ў цяперашні час пахаваны пад паселішчам Назлет эль-Самман (№ 23 на схеме); былі выяўлены базальтавыя дарогі і сцены з нумулітнага вапняку, але раскопкі ніколі не праводзіліся[10][11]. Храм даліны злучаўся з пахавальнай дарогай, якая была значна сапсавана падчас будаўніцтва паселішча. Пахавальная дарога вяла ў пахавальны храм Хеопса, ад якога на сённяшні дзень засталіся толькі базальтавыя пліты падмурка. Храм злучаўся з самой пірамідай. Побач з пірамідай Хеопса таксама размешчаны тры маленькія піраміды царыц і пяць сховішчаў з сонечнымі лодкамі[12].
Піраміда Хефрэна (Хафра)
Комплекс піраміды Хефрэна складаецца з храма Хефрэна ў даліне, пахавальнага шляху, пахавальнага храма Хефрэна і самой піраміды. У храме даліны знаходзяцца некалькі статуй Хефрэна. Некаторыя з іх былі знойдзены ў 1860 годзе Агюстам Марыетам у калодзежы, зробленым у падлозе. Іншыя былі знойдзены ў ходзе раскопак Сігліна, Юнкера Рэйснера і Хасана. Комплекс мае пяць ям для лодак і даччыную піраміду са статуяй Ка (англ.: Ka statue). Піраміда Хефрэна здаецца большай за піраміду Хеопса, бо размешчана вышэй за апошнюю і, да таго ж, мае ўцалелую вострую верхавіну. На самай справе яна меншая як па вышыні, і па аб'ёму[12][13].
Піраміда Мікерына (Менкаура)
Комплекс піраміды Мікерына складаецца з храма ў даліне, пахавальнага шляху, пахавальнага храма і піраміды. У часы 5-ай дынастыі храм у даліне быў дабудован яшчэ адным узроўнем. І ў храме даліны і пахавальным храме знаходзіцца некалькі статуй Мікерына. Каля піраміды Мікерына знаходзяцца тры невялікія піраміды царыц. У параўнанні з астатнімі вялікімі пірамідамі, піраміда Мікерына засталася зусім без абліцоўкі[12][13].
Remove ads
Комплекс Вялікага Сфінкса

Сфінкс быў пабудаваны ў час праўлення Хефрэна[14] Паміж яго лапамі першапачаткова размяшчаўся невялікі храм, пазней разбураны. Час пабудовы Сфінкса і каго іменна ён адлюстроўвае заўсёды былі прадметам спрэчак.
Грабніцы
Грабніцы некропаля размешчаны вакол троз галоўных пірамід. Заходні (№ 30 на схеме), усходні (№ 31) могільнікі адносяцца да піраміды Хеопса. Таксама да яе адносіцца рад з прыблізна 12 мастаб з поўдня (№ 12) і грабніцы, высечаныя ў скале (№ 20)[9].
Усходнія могілкі
Усходнія могілкі саступаюць у памерах заходнім, але іх каштоўнасць заключаецца ў том, што на гэтых могілках былі пахаваны найбольш значныя прадстаўнікі сямейства цара Хуфу (Хеопса). Усходнія грабніцы размешчаны на ўсход ад піраміды Хеопса і ўключаюць могільнік G 7000. Тут пахаваны некаторыя члены сям'і Хуфу, а таксама жрацы V—VI дынастый. Захавалася каля 40 мастаб. Цяпер яны цяжкадаступныя, а знаходкі з іх захоўваюцца ў запасніках Егіпецкага музея ў Каіры.
Заходнія грабніцы



Заходнія грабніцы налічваюць больш за 100 мастаб, якія адносяцца да часоў IV—VI дынастый. Некаторыя з іх названы па нумарах мастаб, іншыя — па імёнах археолагаў, якія іх даследавалі.
Паўднёвыя грабніцы
Пахаванні паўднёвых могілак адносяцца да часоў праўлення II—III дынастый і V—VI дынастый. Захавалася больш за 10 мастаб. Цяпер яны цяжкадаступныя, а знаходкі з іх захоўваюцца ў запасніках Егіпецкага музея ў Каіры.
Цэнтральныя грабніцы
Уключаюць пахаванні некаторых членаў царскай сям'і. Адносяцца да часоў IV—V дынастый і пазнейшых часоў.
Грабніцы будаўнікоў піраміды
У 1990 годзе паводдаль пірамід былі знойдзены пахаванні будаўнікоў піраміды. Яшчэ адно пахаванне было знойдзена непадалёку ў 2009 годзе. Целы не былі муміфікаваны, але побач з імі былі паложаны піва і хлеб для падтрымкі іх у замагільным жыцці. Блізкасць магіл к пірамідам і спосаб пахавання далі падставы сцвярджаць, што гэта былі вольнанаёмныя работнікі, якія атрымалі важкае прызнанне сваіх заслуг у будаўніцтве, а не рабы, як лічылася спачатку. Меркаванне, што піраміды будаваліся рабамі, шырока распаўсюдзілася дзякуючы галівудскім фільмам, якія грунтаваліся на вядомым меркаванні археолагаў, што без выкарыстання прымусовай працы ўзвядзенне такіх збудаванняў было немагчыма. Сведчанні з раскопак паказваюць, што для будаўніцтва піраміды спатрэбілася 10 тысяч рабочых, якія працавалі вахтамі на працягу 30 гадоў. Хутчэй за ўсё, большасць рабочых паходзіла з бедных сямей. Для ўтрымання такой вялікай колькасці людзей штодзённа пастаўлялася 23 авечкі і 21 галава буйнай рагатай жывёлы. На адпаведныя месцы цар (фараон) наймаў вопытных спецыялістаў — архітэктараў, каменшчыкаў, работнікаў па металу, цесляроў[16][17][18][19][20].
Remove ads
Пасёлак будаўнікоў
Работы па здабычы каменя, перамяшчэнню цяжкіх блокаў, устаноўцы іх на месца, вялізны аб'ём каменячосных работ, — усё гэта патрабавала вялікай колькасці рабочай сілы. У будаўніцтве пірамід магло прымаць удзел да некалькіх тысяч прафесійных майстроў, чаляднікаў і падсобных рабочых. Таксама былі неабходны пекары, цесляры, ваданосы і іншыя дапаможныя рабочыя. Факт пабудовы такіх грандыёзных збудаванняў як піраміды заўсёды быў прычынай для спрэчак, як іменна яны былі пабудаваны, колькі спатрэбілася людзей, каб збудаваць іх. Калі грэчаскі гісторык Герадот наведаў Гізу ў 450 годзе да н.э. адзін з егіпецкіх жрацоў сказаў яму, што «для будаўніцтва піраміды Хеопса спатрэбілася 400 тысяч чалавек, якія працавалі на працягу 20 гадоў, пры гэтым у кожную змену працавала да 100 тысяч чалавек адначасова». Археалагічныя дадзеныя даюць ацэнку, што для будаўніцтва піраміды трэба было 10 тысяч рабочых, якія працавалі па трохмесячных зменах на працягу прыблізна 30 гадоў[13].
Комплекс пірамід акружаны вялікай каменнай сцяной, за якою археолаг Марк Ленер (англ.: Mark Lehner) і яго каманда знайшлі гарадок, дзе жылі будаўнікі пірамід. Гарадок быў размешчаны на паўднёвы ўсход ад комплексаў піраміды Менкауры і піраміды Хафры. Пры раскопках гарадка былі знойдзены баракі для начлегу, пякарні, піваварныя памяшканні і кухні. Дадзеныя сведчаць аб тым, што асновай харчавання рабочых былі хлеб, ялавічына і рыба. Таксама былі знойдзены будынкі бальніцы і могілкі (некаторыя са шкілетаў, знойдзеных на могілках, маюць характэрныя прыкметы вытворчых траўм)[21]. Рабочы пасёлак датуецца сярэдзінай 4 дынастыі (2530—2472 гг. да н.э.). Паводле Марка Ленера «развіццё гэтага жылога комплексу адбылося, мабыць, даволі хутка. Будаўніцтва ўсіх пабудоў заняло ад 35 да 50 гадоў, што адпавядае часу ўладарства Хафры і Менкауры, стваральнікаў другой і трэцяй піраміды Гізы». Без выкарыстання дадзеных радыевугляроднага аналізу, вывучаючы рэшткі керамічных вырабаў, адбіткі пячацей і стратыграфічныя асаблівасці мясцовасці, каманда Ленера прыйшла да высновы, што «карціна будавання гэтага аднаго з самых ранніх у свеце паселішчаў з гарадской планіроўкаю бясспрэчна адносіць яго к часам уладарання двух будаўнікоў пірамід: Хафры (2520—2494 гг. да н.э.) і Менкаўры (2490—2472 гг. да н.э.)»[22][23].
Remove ads
Пазнейшыя збудаванні і далейшы лёс

У цэлым, Гізэхскі некропаль захаваўся з часоў Старога царства да нашых дзён без істотных змен. Сярод пазнейшых пабудоў можна адзначыць невялікі храм, узведзены Аменхатэпам II (правіў у 1428—1397 гг. да н.э., XVIII дынастыя). Храм быў пабудаваны недалёка ад Сфінкса на паўночны ўсход і ў далейшым поўнасцю засыпаны. Прыкладна над ім была ўзведзена яшчэ адна пабудова ўжо пасля часоў Новага царства[2][24][25]. Яшчэ адным вартым увагі збудаваннем з'яўляецца стэла Тутмаса IV (правіў у 1397—1388 гг. да н.э.), так званая «Стэла сну» (англ.: Dream Stele). Стэла была ўстаноўлена прама паміж лапамі Сфінкса[2][26]. У часы Саіскай дынастыі (англ.: Twenty-sixth Dynasty of Egypt) быў узведзен храм багіні Ісіды на ўсход ад піраміды Хеопса. Таксама ў пазнейшыя часы ажыццяўляліся пахаванні ў розных месцах некропаля, але ўсе яны аблічча комплексу істотна на змянілі.
У сярэднявеччы вялікая колькасць абліцовачнага каменя з некропаля была выкарыстана для будаўніцтва ў Каіры[2][4].
Remove ads
Гісторыя даследаванняў некропаля
У 19 стагоддзі пачынаюцца работы па даследаванню тэрыторыі некропаля. Французскі егіптолаг Агюст Марыет (1821—1881) правёў работы па расчыстцы Сфінкса, але праз некаторы час статую ізноў занесла пяском. З 1842 года на плато пачынае працаваць выдатны нямецкі егіптолаг і археолаг Карл Рыхард Лепсіус. Ён раскопвае некалькі грабніц і дабіваецца дазволу вывезці пакрытыя рысункамі і надпісамі блокі ў Германію. Яму ўдаецца пранікнуць унутр піраміды Хеопса, ён жа склаў адны з першых планаў некропаля.
У пачатку 1880-х гадоў к пірамідам прыязджае выдатны англійскі археолаг Фліндэрс Пітры. Ён азадачаны праблемай вымярэння пірамід. У той час грамадскасць была ўзбударажана чуткамі пра незвычайныя ўласцівасці піраміды Хеопса, пра тое, што нібыта ў яе памерых заложана формула вылічэння памераў Зямлі. Пітры з захапленнем бярэцца за справу, стварае на плато трыангуляцыйную сетку і робіць замеры з ашаламляльнай для свайго часу дакладнасцю. Адначасова ён даследуе некалькі пахаванняў, пры гэтым у адной з закінутых грабніц ладзіць сабе, іншы раз пужаючы турыстаў нечаканым з'яўленнем сярод руін у яркай бялізне[27].
З канца 19 стагоддзя пачынаецца залаты век у даследаванні Гізы. Мноства археолагаў з розных краін з розных навуковых школ прымаюць удзел у адном з найвялікшых мерапрыемстваў археалогіі. Сярод найбольш значных даследчыкаў старажытнаегіпецкага ансамбля, былі амерыканскі археолаг Джордж Эндру Рэйснер, нямецкія егіптолагі Георг Штайндорф (англ.: Georg Steindorff) і Херман Юнкер (ням.: Hermann Junker), а таксама егіпцянін Селім Хасан (англ.: Selim Hassan)[27].
Remove ads
Гл. таксама
- Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Афрыцы
Зноскі
- Вестник древней истории 2009, № 1, стр. 199. Цытата: «С 1996 г. в Гизе, одном из главных столичных некрополей Древнего царства, … ведёт исследования Российская археологическая экспедиция. В зону нашей концессии вошла восточная оконечность Гизехского некрополя».
- Egyptian Art in the Age of the Pyramids, стр. 139
- Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. Под ред. Е. М. Жукова. 1973—1982.
- The Encyclopaedia of Ancient Egyptian Architecture, стр. 99
- Э. Кормышева «Гробница чисел» Архівавана 24 сакавіка 2014.. Журнал «Вокруг света», март 1998 года
- Гуляницкий Н. Ф., стр. 11. Цытата: «Крупнейшим комплексом погребальных сооружений Древнего царства был некрополь в Гизе, близ Мемфиса, основу которого составляют три пирамиды фараонов Хеопса, Хефрена и Микерина…»
- Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978.
- Популярная художественная энциклопедия. Под ред. Полевого В. М.; М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986.
- A History of the Giza Necropolis, стр. 10
- Shafer, Byron E.; Dieter Arnold (2005). Temples of Ancient Egypt. I.B. Tauris. pp. 51–52. ISBN 978-1-85043-945-5.
- Arnold, Dieter; Nigel Strudwick; Helen Strudwick (2002). The encyclopaedia of ancient Egyptian architecture. I.B. Tauris. p. 126. ISBN 978-1-86064-465-8.
- Porter, Bertha and Moss, Rosalind, Topographical Bibliography of Ancient Egyptian Hieroglyphic Texts, Statues, Reliefs and Paintings Volume III: Memphis, Part I Abu Rawash to Abusir. 2nd edition (revised and augmented by Dr Jaromir Malek, 1974. Retrieved from gizapyramids.org Архівавана 11 кастрычніка 2008.
- Verner, Miroslav. The Pyramids: The Mystery, Culture, and Science of Egypt’s Great Monuments. Grove Press. 2001 (1997). ISBN 0-8021-3935-3
- Riddle of the Sphinx Retrieved 6 November 2010.
- Giza Digital Library(недаступная спасылка). Сувязь Хатэпхерэс II з саркафагам грабніцы G 7350 застаецца няяснай. На сённяшні дзень грабніцай царыцы лічыцца G 7120, побач з грабніцай першага Каваба (G 7110)
- Who Built the Pyramids? . Explore the pyramids. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2013. Праверана 27 жніўня 2010.
- Who built the pyramids? . Harvard Alumni Magazine (1 ліпеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2013. Праверана 27 жніўня 2010.
- Egypt: New find shows slaves didn't build pyramids. Associated Press. 11 January 2010. Архівавана з арыгінала 14 студзеня 2010.
- The Cemetery of the Pyramid Builders Архівавана 15 верасня 2010. by Zahi Hawass
- I. E. S. Edwards «The Pyramids of Egypt» (1993)
- Stéphane Pasquali. Baraize Excavations 1933—1934 at Giza: What is New with the Chapel of Amenhotep II. Архівавана 6 верасня 2013. // JOURNAL of the American Research Center in Egypt. VOLUME 45, 2009. THE AMERICAN RESEARCH CENTER IN EGYPT. Стр. 49
- The Oxford History of Ancient Egypt, стр. 243
- The Oxford History of Ancient Egypt, стр. 254
- Egyptian Art in the Age of the Pyramids, стр. 140
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads