Немайцянка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Немайця́нка, Неймайцянка[2], у верхнім цячэнні пад назвай Брус — рака ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Субота (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 24 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Плошча вадазбору 86 км². Вадазбор у паўночнай частцы Аршанскага ўзвышша. Пачынаецца на ўсход ад вёскі Каралі пад назвай Брус. Упадае ў Суботу прыкладна за 1,4 км на поўдзень ад вёскі Утрылава. Рэчышча каналізаванае ў верхнім цячэнні. Асноўны прыток — Палонка (справа).
Каля ракі населеныя пункты Буй, Парэчча, Нямойта, Галавачы, Вёска Розмыслава.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.
- Назвы ў адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 281.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads