Немаршанскія

шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Немаршанскія (Niemorszańscy) — шляхецкі род герба «Палова Арла».

Хуткія факты Немаршанскія ...

Магчыма род звязаны з «дваром» Немаршаны[lt] ў Жамойці, упершыню згаданым пад 1575 годам. Таксама яшчэ з 1571 года вядомы акт замены баярскіх зямель на землі сялян гаспадарскай Відуклеўскай воласці, дзе згаданы баяры Пацэвічы і валокі Немаршанскія, напэўна валокі «двара» Немаршаны. У 2-й палове XIX ст. вядомы прынамсі дзве ваколіцы Немаршаны, размешчаныя паблізу, але ў розных парафіях, тады імі валодалі шэраг шляхецкіх родаў[1][2], але Немаршанскіх сярод іх няма.

Ян Цехановіч называе Пацэвічаў-Немаршанскіх гербу «Палова Арла» даўнімі абывацелямі Ашмянскага павета.[3]

Род зацверджаны Указам Дэпартамента Герольдыі.[4]

Паводле вываду шляхецтва, пачынальнік роду згаданы ў рэестры «шляхце, што была за каралём Уладзіславам Ягайлам на вайне з крыжакамі», датаваным 1520 годам.[5]

Аднак, у радаводзе з таго самага вываду Філіцыян Немаршанскі паказаны толькі сёмым каленам роду.[5]

Паводле Змітра Юркевіча, продак Немаршанскіх у 1731 годзе купіў у Прушынскіх частку Лошыцы[6], напэўна, гэта тычылася Дварышча, якое пазней стала часткай маёнтка Лошыца Немаршанскіх.

Напачатку XX ст. валодалі маёнткам Лошыца пад Мінскам і маёнткамі ў Барысаўскім павеце.[5]

Remove ads

Вядомыя асобы

  • Ежы, 1716[7]
  • Тадэвуш (магчыма тоесны Фаме, бацьку Юзафа / Іосіфа Фаміча ніжэй) — згаданы пад 1765 годам сярод шляхты Менскай парафіі Менскага ваяводства[8][9], потым сярод шляхты-удзельнікаў сейміка Менская ваяводства 8 лютага 1787 года, і, магчыма, толькі пад прозвішчам сярод выбаршчыкаў земскага суда Менскага ваяводства 6 сакавіка 1792 года[10].
  • Юзаф / Іосіф (магчыма тоесны наступнаму), ад 1769 года ў шлюбе з Кацярынай з Шышак[6]
    • Марыя Тэкля Клара (*1785). У шлюбе з Ёахімам Невяровічам[6]
  • Юзаф / Іосіф Фаміч (магчыма тоесны папярэдняму), да мая 1793 года прызначаны ў першы склад асэсараў Мінскай казённай[11], якая кіравала дзяржаўнай маёмасцю і будаўніцтвам у губерні. Неўзабаве выкупіў маёнтак пры «вялікай дарозе пінскай», то-бок Лошыцу Адзінцоўскую (пазней званую па ім Лошыцай Немаршанскай).
  • Станіслаў, суддзя менскі гродскі, у 1785 годзе пабудаваў у сваім маёнтку Дварышча мураваную капліцу.[12]
  • Каятан з Даўгердзішак Ашмянскага павета. У шлюбе з Антанінай з Ганаў. Мінскі павятовы межавы суддзя (1829—1830), ашмянскі межавы суддзя (1831—1835)[13], мінскі губернскі межавы суддзя (1836—1843).
    • Роберт Ян Юзаф (нар. 27.5(5.6).1832)[13]
    • Адэлаіда Марыя Стэфанія (нар. 24.12.1834(20.1.1835))[13]
    • Баляслаў Тадэвуш (*11-14.12[13].1836 — +12.12.1908), падпісчык з Ушы на выданне Klechdy, starożytne podania i powieści ludowe (1876) Казіміра Уладзіслава Вайціцкага. Пахаваны на 3-й кватэры № 4695 Старых Росаў у Вільні[14].
  • Антоні / Антон. Родны брат Філіцыяна.[15] Валодаў маёнткам Лошыца Мінскага павета (170 муж.).[4] Старшыня Мінскага межавога суда. У 1850 годзе валодаў маёнткам Ясаўшчызна[lt] ў Вілейскім павеце.
    • Адрыян (*каля 1815 — пасля 1888[16]), католік. Скончыў Мінскую губернскую гімназію, працаваў канцылярыстам Мінскага губернскага межавога суда (06.06.1833), затым на адпаведнай пасадзе ў Мінскім ДДС (04.09.1836-17.06.1844). Па выбарах дваранства прызначаны на пасаду засядацеля Мінскай крымінальнай палаты (30.09.1844). Падчас службы ўзводзіўся ў чын калежскага рэгістратара (09.12.1835), губернскага сакратара (09.12.1839). За час службы тройчы быў у адпачынку (17.12.1834-17.02.1835; 26.06.1835-26.08.1835; 19.08.1938-02.09.1838).[4]
    • Эльжбета (1830-28.11.1886), у шлюбе Тукала
    • Соф’я, у шлюбе Валодзька
  • Філіцыян. Родны брат Антонія.[15] Разам з жонкай валодаў маёнткам Дворышча Мінскага павета (212 муж.).[4] У 1835 годзе набыў 12 двароў у Строчыцах Мінскага павета ў Антаніны з Іваніцкіх, спадчыну па яе мужы Яне Чачоце, а ў 1840 годзе прадаў Строчыцкі фальварак, вёску і засценак Паповічы Юльяну Таўтагерду-Джневічу.[5]
    • Юзаф / Іосіф (*каля 1811 — +да чэрвеня 1858[15]), католік. Скончыў Мінскую губернскую гімназію, працаваў канцылярыстам у Мінскім ДДС (09.12.1832-26.09.1835). Па выніках выбараў дваранства прызначаны на пасаду суддзі Мінскага губернскага межавога суда (17.10.1835). Падчас службы ўзводзіўся ў чын калежскага рэгістратара (19.10.1837).[17] У шлюбе з Амеліяй з Тукалаў.[15]
      • Інгацы[15], з дзяцінства быў вядомы непамерным апетытам, паводле легенды, праеў маёнтак
    • Ружа, у шлюбе Дыбоўская.
    • Ганна (+люты 1856), у першым шлюбе Сялявіна, у другім шлюбе з Напалеонам Язафатавічам Чарноцкім.[15]
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads