Нервовая трофіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нерво́вая тро́фіка[1] — уплыў нервовай сістэмы на структурна-хімічную арганізацыю органаў і тканак, іх рост і развіццё праз уздзеянне на абмен рэчываў.
Трафічныя функцыі ўласцівы амаль усім нервам. Спецыяльных трафічных нерваў мала. Да іх адносяць сімпатычныя нервы, якія стымулююць абмен рэчываў у міякардзе, нервы, якія стымулююць тлушчавыя запасы пры павелічэнні энергетычных патрэб арганізма, і іншыя. У працэсе нервовай трофікі прымаюць удзел медыятары (катэхаламіны, сератанін, гістамін і іншыя) і некаторыя хімічныя злучэнні, якія ўтвараюцца ў нервовых ствалах. Трафічная функцыя нервовай сістэмы развілася ў эвалюцыі жывёльнага свету як адно з прыстасаванняў арганізма да змянення умоў асяроддзя. Выпадзенне трафічных уздзеянняў функцыянальных нерваў суправаджацца паталагічнымі змяненнямі ў тканках арганізма (атрафія, змярцвенне, язвы і іншыя).
Уяўленні аб трафічнай функцыі нервовай сістэмы ўзніклі ў пачатку XIX стагоддзя[2][3] ў сувязі са спробамі клініцыстаў і фізіёлагаў растлумачыць з’яўленне паталагічных змен у тканках пры паразах нервовай сістэмы[2]. У пачатку 1920-х гадоў І. П. Паўлаў лічыў, што кожны орган знаходзіцца пад патройным кантролем нерваў: функцыянальных, якія выклікаюць або перарываюць яго дзейнасць; сасудзістых, якія рэгулююць дастаўку пажыўных рэчываў крывёй; трафічных, якія вызначаюць выкарыстанне гэтых рэчываў органам[2][3]. Вывучэннем нервовай трофікі і яе паталогій займаліся такія вучоныя, як Л. А. Арбелі і А. Д. Спяранскі, С. В. Анічкаў, Г. У. Фольбарт і іншыя.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads