Аляксей Дзмітрыевіч Спяранскі
савецкі фізіёлаг, акадэмік АН СССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Дзмітрыевіч Спяра́нскі (30 снежня 1887 (11 студзеня 1888), Уржум, Вяцкая губерня — 23 ліпеня 1961, Масква) — вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Акадэмік Акадэміі навук СССР (1939). Акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944).
А. Д. Спяранскі нарадзіўся ў горадзе Уржум Вяцкай губерні (зараз у Кіраўскай вобласці Расіі). У 1911 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. Падчас Першай сусветнай вайны ваенны ўрач. З 1920 года прафесар кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі ў Іркуцкім універсітэце. У 1923—1928 гадах асістэнт І. П. Паўлава. З 1926 года арганізатар і кіраўнік эксперыментальнага аддзела ў Ленінградскім інстытуце хірургічнай неўрапаталогіі. У 1928—1934 гадах загадчык аддзелам патафізіялогіі ў Ленінградскім інстытуце эксперыментальнай медыцыны. З 1934 года А. Д. Спяранскі ў Маскве, ва Усесаюзным інстытуце эксперыментальнай медыцыны, з 1945 года ў Інстытуце агульнай і эксперыментальнай паталогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР (у 1954 годзе пераўтвораны ў Інстытут нармальнай і паталагічнай фізіялогіі АМН СССР), дырэктар інстытута ў 1945—1954 гадах. З 1954 года загадчык аддзелам агульнай паталогіі.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
А. Д. Спяранскаму належаць навуковыя працы па пытаннях трафічнай функцыі нервовай сістэмы ў паталагічных працэсах. Займаўся распрацоўкай праблем этыялогіі працэсаў запалення, інфекцыі, імунітэту, пухліннага росту і інш.
Сярод апублікаваных прац:
- Нервная система в патологии, М. — Л., 1930;
- Элементы построения теории медицины, М. — Л., 1935; Избр. труды, М., 1955.
Узнагароды і прэміі
- Сталінская прэмія (1943)
- Прэмія імя І. П. Паўлава АН СССР (1937)
- 2 ордэны Леніна
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга
- медалі.
Зноскі
- Сперанский Алексей Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads