Не капітуляцыі!

From Wikipedia, the free encyclopedia

Не капітуляцыі!
Remove ads

«Не капітуляцыі!» (укр.: Ні капітуляції!) — пратэстныя акцыі ва Украіне супраць палітыкі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага па ўрэгуляванні ўзброенага канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. Удзельнікі акцый лічылі рэалізацыю Мінскіх пагадненняў па «формуле Штайнмаера» капітуляцыяй перад Расіяй.

Хуткія факты Не капітуляцыі!, Дата ...
Remove ads

Перадумовы

1 кастрычніка 2019 года расійскія СМІ абвясцілі, што ўкраінская дэлегацыя падпісала формулу Штайнмаера на чарговым пасяджэнні Трохбаковай кантактнай групы[1].

Праз некалькі гадзін офіс прэзідэнта Украіны анансаваў тэрміновы брыфінг. На брыфінгу Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Украіна ўзгадніла так званую формулу Штайнмаера па выбарах у Данбасе, па якіх прадугледжваецца вывад любых[2] войскаў з Данецкай і Луганскай абласцей і правядзення там выбараў[3].

СМІ ў самаабвешчаных рэспубліках Данбаса заявілі, што падпісанне дамоўленасцей — «гэта перамога ДНР і ЛНР над Украінай»[4]. У Расіі таксама станоўча ацанілі падпісанне формулы Штайнмаера[5].

Remove ads

Храналогія падзей

Ужо праз некалькі гадзін пасля заявы пад Офісам прэзідэнта Украіны і на Майдане Незалежнасці сабраліся спантанныя акцыі пратэсту супраць узгаднення «формулы Штайнмаера» і «капітуляцыі Украіны»[6]. У гэты дзень акцыі адбыліся таксама ў Дняпры[7], Львове[8] і Харкаве[9] .

У ноч на 2 кастрычніка акцыі пратэсту супраць падпісання «формулы Штайнмаера» адбыліся ў Запарожжы[10] і Чаркасах[11]. Раніцай — акцыя пад Вярхоўнай Радай Украіны ў Кіеве[12][13]. Увечары — шматлюдны шматтысячны мітынг у Кіеве[14][15]. Таксама на працягу дня пратэсты ахапілі шэраг іншых гарадоў. Львоўскі і Тэрнопальскі[16][17] абласныя саветы прынялі рашэнні па асуджэнні «формулы Штайнмаера».

Тры фракцыі Вярхоўнай Рады («Голас», «Еўрапейская Салідарнасць» і «Бацькаўшчына») узгаднілі сумесную прапанову да прэзідэнта Украіны асабіста праясніць у парламенце сваю пазіцыю адносна рэінтэграцыі Украіну тэрыторый ДНР і ЛНР. Пра гэта ад імя трох фракцый заявіў народны дэпутат Сяргей Рахманінаў[18][19][20].

Remove ads

Гл. таксама

  • Чырвоныя лініі (кампанія)
  • Помста за раскол краіны

Заўвагі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads