Не чакалі (карціна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Не чакалі» (руск.: Не ждали) — карціна рускага мастака Ільі Рэпіна (1844—1930), напісаная ў 1884—1888 гадах. Яна з’яўляецца часткай збору Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (інв. 740). Памер карціны — 160,5 × 167,5 см[2][3].
Рэпін пачаў працу над асноўным варыянтам карціны ў 1884 годзе на дачы ў Мартышкіна пад Пецярбургам[4]. У тым жа годзе карціна экспанавалася на 12-й выстаўцы Таварыства перасоўных мастацкіх выставак («перасоўнікаў»), якая праходзіла ў Пецярбургу, пасля чаго гэта палатно ўваходзіла ў склад выстаўкі, якая падарожнічала па іншых гарадах Расіі[5].
У 1885 годзе карціна была набыта ў аўтара Паўлам Траццяковым. Тым не менш, пазней Ілья Рэпін працягваў яе дапрацоўваць — у 1885, 1887 і 1888 гадах ён уносіў у яе змены, якія галоўным чынам тычыліся твару мужчыны, які ўваходзіць[2].
Момант, намаляваны на карціне, адлюстроўвае першую рэакцыю членаў сям’і на вяртанне са ссылкі рэвалюцыянера-нарадавольца. Гэты твор лічыцца «самым значным і манументальным з палотнаў Рэпіна на рэвалюцыйныя тэмы»[6].
Remove ads
Зноскі
- https://web.archive.org/web/20210113083221/https://tretyakovgallery.ru/collection/ne-zhdali-37031/ Праверана 27 кастрычніка 2019.
- Государственная Третьяковская галерея — каталог собрания / Я. В. Брук, Л. И. Иовлева. — Москва: Красная площадь, 2006. — Т. 4: Живопись второй половины XIX века, книга 2, Н—Я. — С. 217—218. — 560 с. — ISBN 5-900743-22-5.
- Рэпін Ілья Яфімавіч — Не чакалі (HTML)(недаступная спасылка). Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, www.tretyakovgallery.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2013. Праверана 30 чэрвеня 2015.
- С. Королёва. Илья Ефимович Репин (Великие художники, том 20). — Москва: Директ-Медиа и Комсомольская правда, 2010. — ISBN 978-5-87107-193-9.
- Татьяна Юденкова. Неустанное служение (К истории коллекции П.М. Третьякова) (HTML). Наше наследие — www.nasledie-rus.ru. Праверана 30.06.2015.
- А. А. Фёдоров-Давыдов. И. Е. Репин. — Москва: Искусство, 1989. — С. 68—70. — 121 с. — ISBN 5-98724-030-1.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads