Новая Карма

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Новая Карма́[1] (трансліт.: Novaja Karma, руск.: Новая Корма) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Папаратнянскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

18 кастрычніка 1967 года да вёскі далучаны пасёлак Работка[2].

Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, да якой з захаду далучаюцца дзве кароткія вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Remove ads

Гісторыя

Заснавана ў другой палавіне XIX стагоддзя сялянамі суседніх вёсак на землях, купле­ных імі ў памешчыка. Паводле перапісу 1897 года — 12 двароў, 75 жыхароў, знаходзілася ў Які­маваслабодскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1925 годзе — 36 двароў. У 1930 годзе арганiзаваны калгас «Чырвоная ніва», працавалі вятрак і кузня. У савецка-фінляндскую вайну 1939—1940 гадоў загінулі тры вяскоўцы. У 1940 годзе — 48 двароў, 253 жыхары. У Вялікую Айчынну вайну ў лістападзе 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 36 двароў і загубілі 10 жыхароў. На франтах і ў партызанскай бараць­бе загінулі 58 вяскоўцаў, памяць аб якіх увекавечвае скульптура воіна, пастаўле­ная ў цэнтры вёскі.

Паводле перапісу 1959 года — 183 жыхары. У 1976 годзе да вёскі далучана вёска Восава Буда, у 1967 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлка Работка. У складзе калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Папаратнае).

Remove ads

Знакамітыя ўраджэнцы

  • А. П. Шабуняеў, Герой Сацыялістычнай Працы[3];
  • І. П. Дзікун, заслужаны работнік гандлю БССР[3].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads