Новое время (газета)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Новое время» — руская газета. Выдавалася ў 1868—1917 гадах у Пецярбургу. Да 234-га нумара ў 1869 годзе выходзіла 5 разоў у тыдзень, затым штодня. З 1881 года выходзілі 2 выданні — ранішняе і вячэрняе. З 1891 года выдаваўся штотыдневы ілюстраваны дадатак.
Remove ads
Выдаўцы

- А. К. Кіркор, і. М. Н. Юматаў (1868—1872)
- Ф. М. Устралаў (1872—1873)
- В. К. Натовіч (1873—1874)
- К. В. Трубнікаў (1874—1876)
- А. С. Суворын (1876—1912)
- Таварыства А. С. Суворына «Новое время» (1912—1917).
Гісторыя і змест
Пры Устралаве ў ліберальнай газеце «Новое время» была надрукаваная перадавіца, прысвечаная выхаду на рускай мове першага тома «Капіталу» Маркса (21 красавіка 1872 па ст. ст.).

Пры А. С. Суворыне «Новое время» мела супярэчлівую рэпутацыю: з аднаго боку, гэта была вялікая газета «еўрапейскага тыпу», у ей друкаваліся найбольш падрабязныя замежныя навіны, аб’явы найбуйнейшых кампаній, падрабязная хроніка, некралогі вядомых дзеячаў. Сяброўскія сувязі з рэдакцыяй газеты і з Суворыным асабіста падтрымліваў Антон Чэхаў. З іншага боку, чым далей, тым больш у рускім ліберальным грамадстве складвалася рэпутацыя «Нового времени» як сервільнай, рэакцыйнай і беспрынцыповай газеты, а слова «нововременец» станавілася намінальным (шмат у чым гэта было звязана з журналісцкай дзейнасцю В. П. Бурэніна, з антысеміцкімі выступамі на старонках газеты ў сувязі са справай Дрэйфуса) і т. п. Адмоўна ўспрымалі газету і параўнальна апалітычныя рускія мадэрністы 1900-1910-х (з-за літаратурны пазіцыі Бурэніна), што не перашкодзіла многім з іх (Фёдар Салагуб, Міхаіл Кузмін, Георгій Іваноў) у 1914—1915 супрацоўнічаць у высокаганарарным часопісе «Лукамор’е» выдаваўся пры «Новом времени» .
У 1901—1917 гады адным з вядучых публіцыстаў газеты быў Міхаіл Меньшыкаў.

Газета была зачыненая бальшавікамі на другі дзень пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, 26 кастрычніка (8 лістапада) 1917.
З 1921 да пачатку 1930-х гадоў сын Суворына, Міхаіл Аляксеевіч, выдаваў аднайменную газету ў Бялградзе.
Remove ads
Зноскі
- Новое Время // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXI. — С. 278–279.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads