Норыдж

From Wikipedia, the free encyclopedia

Норыджmap
Remove ads

Но́рыдж — горад на паўднёвым усходзе Вялікабрытаніі, на рацэ Уэнсем. Адміністрацыйны цэнтр графства Норфалк. 129 500 жыхароў (2006). Транспартны вузел.

Хуткія факты Норыдж, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Няма ніякіх звестак пра тое, што тэрыторыя горада была населена да ўварвання саксаў, якія ў VII стагоддзі заснавалі сяло Norwic («паўночнае паселішча»), спустошанае датчанамі ў 1004 годзе. Першая гарадская хартыя адносіцца да 1158 года. У Сярэднявеччы Норыдж быў адным з самых квітнеючых гарадоў правінцыйнай Англіі, нароўні з Брысталем і Ёркам. У горадзе і яго наваколлях дзейнічала мноства воўнапрадзільняў, на якіх працавалі фламандцы, што прыехалі ў Норфалк па запрашэнні караля Эдуарда III у 1336 годзе. Прыток эмігрантаў з Іспанскіх Нідэрландаў узмацніўся падчас Нідэрландскай рэвалюцыі, так што да 1579 года з 16-тысячнага насельніцтва Норыджа кожны трэці быў замежнікам.

Значэнне горада пахіснулася ў XVIII стагоддзі ў сувязі з эканамічным уздымам Манчэстэра, Глазга і іншых прамысловых цэнтраў на поўначы краіны. У наш час у Норыджы развіта пераважна абутковая прамысловасць. У 1964 годзе быў заснаваны Універсітэт Усходняй Англіі.

Remove ads

Прамысловасць

Абутковая (галоўны цэнтр краіны), машынабудаўнічая, паліграфічная, харчовая.

Культура

Універсітэт, музеі. Раманска-гатычны сабор (XI—XV стст.), замак (XII ст.).

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads