Нотр-Дам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нотр-Дам (фр.: Île Notre-Dame) — штучны востраў на рацэ Святога Лаўрэнція ў Манрэалі, Квебек (правінцыя), Канада. Востраў размешчаны на ўсход ад вострава Святой Алены і на захад ад марскога шляху Святога Лаўрэнція, на паўднёвым беразе вострава размешчаны горад Сен-Ламбер. Разам з востравам Святой Алены, Нотр-Дам з'яўляецца часткай архіпелага Ашлагі, на якім размешчаны парк Жана-Драпо. На паўднёвым захадзе востраў злучаны з мацерыком.
Парк Жана-Драпо афіцыйна прызнаны часткай веласіпеднай сеткі дарог Роўт-Верт і трансканадскай дарогі.
Тут знаходзіцца аўтадром імя Жыля Вільнёва, які прымае Гран-пры Канады ў Формуле-1.
Remove ads
Гісторыя
Востраў Нотр-Дам быў пабудаваны за дзесяць месяцаў з 15 млн тон пароды, якая заставалася пасля пракладкі Манрэальскага метрапалітэна ў 1965 годзе. Ён быў створаны для Сусветнай выстаўкі-67, да стагоддзя Канады.
Амаль усе павільёны былі знесены ў 1975 годзе, каб вызваліць дарогу для доўгага акадэмічнага веславання да Алімпійскіх гульняў 1976. Алімпійскі басейн у Манрэалі па-ранейшаму з'яўляецца найбуйнейшым штучным вяслярным басейнам у Паўночнай Амерыцы. Былыя павільёны Францыі і павільён Квебека былі знесены для ўзвядзення Манрэальскага казіно; буйная ігральная ўстанова належыць і кіруецца Урадам Квебека.
У паркавай зоне на заходняй частцы вострава ёсць невялікае возера з пляжам, адкрытае на працягу летняга сезона.
У 1980 годзе тэмпы азелянення і добраўпарадкавання вострава паскорыліся, калі востраў прымаў Floralies Internationales — садоўніцкую выстаўку раслін з дзясяткаў краін.
У парку адбыўся чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ ў 1986 годзе.
Remove ads
Міжсезонне
Увосень і ўвесну наведвальнікі вострава Нотр-Дам галоўным чынам — ігракі ў казіно. Падчас самай халоднай часткі зімы, лёд басейна выкарыстоўваецца фігурыстамі ў якасці катка.
Аўтадром імя Жыля Вільнёва
Кожнае лета, на аўтадроме імя Жыля Вільнёва праходзіць Гран-пры Канады Формулы-1.
Літаратура
- 1976 Summer Olympics official report. Архівавана 7 ліпеня 2010. Volume 2. pp. 112-7.
- Gray, Jeremy. Montreal. Lonely Planet, 2004. p. 50 and 59.
- Frommer, Arthur. Montreal and Quebec City, 2007. p. 65.
- McKay, Emma ed. Montreal and Quebec City. Colour guide, 2005. p. 23..
- Ulysses Travel Guides Collective (2007). Montreal. Montreal: Ulysses Travel Guides. ISBN 978-2-89464-797-4. External link in |publisher= (help) pp. 189—190
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нотр-Дам
- Parc Jean-Drapeau (official website)
- Notre Dame Island at Expo 67 Архівавана 7 сакавіка 2016.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads