Ноўка (Стадолішчанскі сельсавет)
вёска ў Стадолішчанскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Но́ўка[1] (трансліт.: Noŭka, руск.: Новка) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета.
У 1860-я гады Таварыствам парфумернай вытворчасці «Бракар і К» Генрыха Бракара ў Ноўцы пабудаваны шклозавод. У 1880-я гады завод купіў полацкі купец 1-й гільдыі Лейба Галеркін, які прыклаў шмат сіл для развіцця прадпрыемства.
Пясок завозілі з возера Вымна. Выраблялі крыштальны посуд з дыяментавай гранню, выдзімалі фірмавыя бутэлечкі з таўром і расійскім гербам для «Бракар і К». Завод быў у ліку трох буйнейшых шклозаводаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Ліпа Галеркін, старэйшы сын Лейбы, быў кіраўнікоў, потым уладальнікам, а пасля нацыяналізацыі дырэктарам завода. Сярод кіроўных і інжынерна-тэхнічных супрацоўнікаў было шмат сваякоў Ліпы Галеркіна і яго жонкі. Жылі яны з сем’ямі ў Ноўцы ці ў суседнім Лапакове — на іншым беразе возера. Гаспадары пабудавалі рабочы пасёлак, дзе кожная сям’я мела асобную кватэру. Паселішча было даволі добраўпарадкаваным, была школа, дзіцячы сад, лякарня і лазня. Перад рэвалюцыяй 1917 года на заводзе працавала больш за 600 рабочых — беларусаў, яўрэяў, немцаў, палякаў.
Да рэвалюцыі 1917 года ў Ноўцы жыло 4,5 тысячы чалавек, завод працаваў у тры змены. Пасля рэвалюцыі 1917 года завод увайшоў у склад усесаюзнага шклотрэсту і стаў выпускаць шкло для газавых лямпаў і слоікі. Разбураны ў 1942 годзе.
Да 1986 года вёска ўваходзіла ў склад Канашынскага сельсавета[2], да 2004 года — у складзе Вярэцкага сельсавета[3].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads