Канашынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канашынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Канашы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Казловіцкі сельсавет у складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Казловічы. 21 жніўня 1925 года цэнтр перанесены ў вёску Камары, сельсавет перайменаваны ў Камароўскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Канашынскі, цэнтр перанесены ў вёску Канашы[1]. З 20 студзеня 1960 года ў Гарадоцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[2].
10 снежня 1986 года Канашынскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Вярэцкага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: Загуззе, Казловічы, Канашы, Кручкі, Нізкія, Ноўка і Стырыкі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads