Вярэцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вярэ́цкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Вярэчча.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Гарадоцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 22 снежня 1960 года ў склад Бяскатаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Карнілы, Масееўка, Прывальні, Прывальні 2-я і Шандры)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вярэцкага сельсавета 9 населеных пунктаў[2]. 7 жніўня 1979 года скасаваны пасёлкі Вярэчча і Смалакур (зліліся з вёскай Вярэчча)[3]. 10 снежня 1986 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Канашынскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Загуззе, Казловічы, Канашы, Кручкі, Нізкія, Ноўка і Стырыкі)[4]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Стадолішчанскага сельсавета[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 вёсак: Вярэчча, Дубрава, Забарок, Загуззе, Заналючык, Зарэчча, Казловічы, Канашы, Кручкі, Нізкія, Ноўка, Стаі, Стырыкі, Сяло.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads