Нумідыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нумідыя
Remove ads

Нумідыя (лац.: Numidia) — у старажытнасці вобласць у Паўночнай Афрыцы (сучасная паўночная частка Туніса і Алжыра), населена нумідыйцамі.

Хуткія факты Нумідыйскае царства, Сталіца ...
Remove ads

Гісторыя

Паступовы пераход качавых плямёнаў Нумідыі масіліеў і мазезіліеў (масайсіліеў) да земляробства і аселай жывёлагадоўлі ў канцы 1 тысячагоддзя да н.э. суправаджаўся ўзнікненнем і развіццём гарадоў (Цырта — галоўны горад, Туга, Тэвес, Сікім і іншыя) і поліснай арганізацыі ў іх.

У III стагоддзі да н.э. Нумідыя была заваявана Карфагенам. Нумідыйцы неаднаразова паўставалі супраць карфагенскага панавання. У перыяд Другой Пунічнай вайны (218—201 гады да н.э.) цар усходняй часткі Нумідыі Масініса аказваў рымлянам дапамогу, за што яны дапамаглі яму стаць у 201 да н.э. кіраўніком усёй Нумідыі. Пры Масінісе (кіраваў у 201—149 гадах да н.э.) нумідыйскае царства значна ўмацавалася: пашырыліся яго тэрыторыі, выраслі гарады, узмацніліся гандлёвыя сувязі з усім Міжземнамор'ем. У 201 да н.э. уся тэрыторыя Нумідыі была аб'яднана ў адзінае царства Масінісам, які зрабіў сваімі сталіцамі гарады Цырта на захадзе і Була-Рэгія на ўсходзе.

У 111—105 гадах да н.э. нумідыйскі цар Югурта вёў вайну з Рымам, але пацярпеў паражэнне, патрапіў у палон і быў пакараны смерцю.

У 46 да н.э. пераўтворана ў рымскую правінцыю Новая Афрыка, у 429/430 г. н.э. заваявана вандаламі, у 533 г. — візантыйцамі (гл. Афрыканскі экзархат), у VII стагоддзі — арабамі (гл. Іфрыкія).

Remove ads

Цары нумідыйцаў

Выхадцы Нумідыі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads