Апостальская нунцыятура ў Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апостальская нунцыятура Святога Прастола ў Рэспубліцы Беларусь — дыпламатычнае прадстаўніцтва (пасольства) Святога Прастола ў Рэспубліцы Беларусь. Утворана ў 1992 годзе, калі Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны са Святым Прастолам.
Remove ads
Гісторыя
Апостальская нунцыятура, пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Прастола ў Беларусі, была заснавана Апостальскай граматай Папы Яна Паўла II «Qvantam tandem» 11 лістапада 1992 года, у дзень афіцыйнага ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Святым Прастолам і Рэспублікай Беларусь.
Пасля ўтварэння нунцыятура некаторы час знаходзілася ў Ватыкане. 18 мая 1994 года рэзідэнцыя нунцыя была перанесена ў Мінск і часова размешчана ў гасцініцы «Беларусь», вул. Старажоўская, 15. Затым нунцыятура пераехала ў памяшканне па адрасе вул. Заслаўская, 25. З лютага 1997 года месцам знаходжання Апостальскай нунцыятуры з’яўлялася арандаванае памяшканне па вул. Валадарскага 6.[1] 4 кастрычніка 2017 года адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынку нунцыятуры па праспекце Незалежнасці, 46Д.[2]
Першым нунцыем у Беларусі стаў Габрыэль Мантальва Ігера. 21 мая 2020 года Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Беларусі харвацкага арцыбіскупа-наміната Антэ Ёзіча[3]. 25 сакавіка 2025 года Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Беларусі Іньяцыа Чэфалью.[4]
Remove ads
Нунцыі
- Габрыэль Мантальва Ігера (17 красавіка 1993 года — 1994 год)
- Агасціна Маркета (18 мая 1994 года — 1996 год)
- Дамінік Грушаўскі (15 красавіка 1996 года — 28 ліпеня 2001 года)
- Іван Юркавіч (28 ліпеня 2001 года — 22 красавіка 2004 года)
- Марцін Відавіч (15 верасня 2004 года — 15 ліпеня 2011 года)
- Клаўдзіа Гуджэроці (15 ліпеня 2011 года — 13 лістапада 2015)
- Габар Пінтэр (13 мая 2016 года — 21 мая 2020 года)
- Антэ Ёзіч (21 мая 2020 года — 28 чэрвеня 2024 года)[3]
- Іньяцыа Чэфалья (з 25 сакавіка 2025 года)
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads