Нэлі Васілеўна Караткевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нэлі Васілеўна Караткевіч (нар. 18 студзеня 1937, Пенза, РСФСР) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1977).

Хуткія факты Нэлі Васілеўна Караткевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла тэатральную студыю Бранскага абласнога драматычнага тэатра ў 1961 годзе, Ленінградскі інстытут культуры ў 1981 годзе. Працавала ў тэатрах Гомеля ў 1966—1967 гадах, Магілёва ў 1970—1975 гадах, Гродна ў 1975—1981 гадах, Бранска, Ноўгарада. У 1985—1986 гадах у Дзяржаўным маладзёжным тэатры Беларусі.

Выканаўца лірыка-драматычных і характарных роляў. Створаныя ёй вобразы вызначаюцца ўнутранай псіхалагічнасцю і знешняй выразнасцю. Сярод роляў: у Магілёўскім абласным драматычным тэатры — Паўлінка («Паўлінка» Янкі Купалы), Зубрыч («Трывога» Алеся Петрашкевіча), Іванская ("Аперацыя «Мнагажэнец» Анатоля Дзялендзіка), Нора («Лялечны дом» Генрыка Ібсена) і інш.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads