Няманя Нікаліч

чарнагорскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Няманя Нікаліч
Remove ads

Няманя Нікаліч (сербск.: Немања Николић; нар. 1 студзеня 1988, Валева, СФРЮ) — чарнагорскі футбаліст, паўабаронца сербскага клуба «Калубара» з Бялграда і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.

Хуткія факты Няманя Нікаліч, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец бялградскай «Црвены Звезды», выступаў у розных клубах Сербіі і Чарнагорыі ў арэндзе. З 2011 года быў іграком бялградскага ОФК.

«Дынама» Мінск

У ліпені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама»[3]. У мінскім клубе адразу замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Заставаўся асноўным іграком і ў наступным сезоне, пры гэтым стаў адным з лідараў клуба, дапамог яму выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы. 11 снежня забіў гол у браму італьянскай «Фіярэнціны», які дазволіў «Дынама» атрымаць першую перамогу (2:1) у групавым раўндзе Лігі Еўропы.

У 2015 годзе ў складзе «Дынама» ўжо не вызначаўся выдатнымі паказчыкамі на полі, а ў чэрвені 2015 года ўвогуле стаў гуляць за дубль. 9 ліпеня 2015 года кантракт з «Дынама» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[4]. За два гады ў складзе мінскага клуба згуляў за каманду ў 70 матчах у розных турнірах (уключаючы чэмпіянат і Кубак Беларусі, матчы Лігі Еўропы УЕФА), у якіх забіў 8 галоў і аддаў 7 галявых перадач.

БАТЭ

Пасля раставання з «Дынама», у той жа дзень, 9 ліпеня, у якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[5]. Пачынаючы са жніўня замацаваўся ў стартавым складзе барысаўчын на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

Ізраіль

3 лютага 2016 года было абвешчана аб пераходзе Нікаліча ў ізраільскі клуб «Хапаэль» з Тэль-Авіва[6]. У лютым 2017 года Няманя вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Вождавац»[7]. Выступаў за «Вождавац» да ліпеня, а ў лістападзе 2017 года зноў апынуўся ў Ізраілі, далучыўшыся да «Хапаэля» з Раананы.

«Мінск»

У сакавіку 2019 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з клубам «Мінск»[8]. Стаў асноўным іграком каманды, адгуляў за яе ў 9 матчах. У чэрвені 2019 года пакінуў сталічны клуб[9].

Вяртанне ў Сербію

У ліпені 2019 года вярнуўся ў «Вождавац». У ліпені 2020 года перайшоў у баснійскі клуб «Тузла Сіці», падпісаўшы двухгадовы кантракт, аднак ужо ў студзені 2021 года разарваў пагадненне і зноў накіраваўся ў Сербію, папоўніўшы склад бялградскага «Графічара». У ліпені 2021 года стаў іграком клуба «Калубара».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Чарнагорыі. У 2009 годзе дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у матчы супраць Уэльса.

Дасягненні

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads