Няманя Човіч

сербскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Няманя Човіч (сербск.: Немања Човић; нар. 18 чэрвеня 1991, Нові-Сад, Сербія) — сербскі футбаліст, нападнік кітайскага клуба «Хэнань» з Чжэнчжоу.

Хуткія факты Няманя Човіч, Нарадзіўся ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру, гуляючы ў ніжэйшых лігах Сербіі. У 2010 годзе апынуўся ў складзе прымаверы італьянскай «Пармы», але так і не дасягнуў асновы клуба. Улетку 2011 года стаў іграком клуба сербскай Суперлігі «Вайводзіна», але ўжо праз месяц перабраўся ў «Спартак Злацібар Вода», дзе гуляў на працягу двух гадоў.

У другой палове 2013 года выступаў за «Доньі Срэм». Першую палову 2014 года правёў у Казахстане, гуляючы за «Спартак» з Семея. Пасля вярнуўся ў «Пролетар», гуляў з ім у Першай лізе Сербіі.

У лютым 2015 года пасля прагляду падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[2]. У першай палове сезона 2015 трывала з’яўляўся на полі, нярэдка і ў стартавым складзе, але пазней страціў месца ў аснове. У лістападзе 2015 года стала вядома, што «Шахцёр» не будзе падаўжаць кантракт з сербам, і той пакінуў клуб[3].

У сакавіку 2016 года вярнуўся ў «Пролетар». Згуляў за клуб чатыры матчы, пасля чаго зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з «Мінскам»[4]. Здолеў замацавацца ў аснове мінчан, з 8 галамі ў чэмпіянаце стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне. У лістападзе 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[5].

У лютым 2017 года стаў іграком клуба «Ламія» з другога дывізіёна Грэцыі[6]. Аднак, ужо ў сакавіку разарваў кантракт і неўзабаве зноў далучыўся да «Мінска»[7]. У першай палове сезона 2017 гуляў нерэгулярна, шмат прапускаючы з-за траўм, але пазней стаў трывалым іграком асновы. У лістападзе 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[8].

У пачатку 2018 года зноў стаў іграком «Пролетара». У ліпені 2019 года перайшоў у «Вайводзіну», з якой выйграў Кубак Сербіі. У красавіку 2022 года перабраўся ў кітайскі клуб «Куньшань», якому па выніках сезона 2022 дапамог перамагчы ў Першай лізе, а сам стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У сакавіку 2023 года «Куньшань» спыніў існаванне, і ў красавіку нападнік перабраўся ў «Хэнань».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Сербіі.

25 студзеня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Сербіі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Дамініканскай Рэспублікі (0:0).

Дасягненні

  • Беларусь 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015
  • Сербія 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Сербіі: 2020
  • Сербія Уладальнік Кубка Сербіі: 2020
  • Кітай Пераможца Першай лігі Кітая: 2022

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads