Нясета

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нясёта, Нясе́та — рака ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ольса (басейн Дняпра).

Хуткія факты Нясета, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

На думку У. Тапарова, назва Нясета балцкага паходжання. З такой жа назвай іншая рака — прыток Бярэзіны. Тая ж аснова *Nes-et- у назве Нясетня (прыток прыпяцкай Пцічы)[1].

Тапароў і Трубачоў бачаць у суфіксе -ета доказ балцкага паходжання назвы, але не прыводзяць значэння самой асновы. Не выключана магчымасць сувязі назвы пасялення з размоўным імем Несім (Анісім), тады нясята — нашчадкі Несіма (Анісіма)[2].

Корань *Nes- дастаткова папулярны ў старабалцкай гідраніміі Верхняга Падняпроўя[крыніца?].

Корань *Nes- таксама ў назвах Нес(с)а[ru][3] (у басейне дзесенскай ракі Нярусы) і *Несла (< *Nes-l-, тры прыпяцкія ракі, адна верхнедняпроўская)[4].

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня ракі 39 км. Плошча вадазбору 346 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Асноўныя прытокі — Гарадзечанка і Турчанка (леваруч).

Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Куцін, вусце каля аграгарадка Бацэвічы. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне.

Даліна невыразная. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км. Рэчышча каналізаванае, шырынёй 4—12 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads