Нястанавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Няста́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Малыя Нястанавічы. Знаходзіўся ў паўночна-заходняй частцы раёна.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Завішынскага і Запольскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Вялікія Нястанавічы[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. У 1989 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малыя Нястанавічы. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Крайскага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: аграгарадок Малыя Нястанавічы, вёскі Асінцы, Баброва 1, Баброва 2, Белае, Будзенічы, Булахаўка, Вялікія Нястанавічы, Гарбоўшчына, Завішына, Завішынская Рудня, Заполле, Ляўданшчына, Прагон, Пятроліна, Стрый, Студзянец, Траянец, Ціхонавічы.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 946 чалавек[3], з іх 94,3 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,7 % — палякі, 0,6 % — украінцы[4].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2015. Праверана 8 кастрычніка 2020.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads