Няўдачнік
савецкі кароткаметражны мультфільм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Няўдачнік» — савецкі кароткаметражны мультфільм, выпушчаны ў 1972 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм». Рэжысёр мультфільма Уладзімір Голікаў, сцэнарый напісалі Раман Качанаў і Эдуард Успенскі[1]. Мультфільм лічыцца першым беларускім, а 1972 год — годам нараджэння беларускай анімацыі[2][3].
Remove ads
Сюжэт
Адзін хлопчык вельмі дрэнна вучыцца, таму што ў яго не хапае часу на вучобу. Увесь свой час ён траціць на дрэсіроўку жывёл. Спачатку ён дрэсіруе ката, а потым быка, і гэта ў яго атрымліваецца. Затым ён уладкоўваецца на працу ў цырк, дзе дрэсіруе ўжо цыркавых жывёл. У канцы фільма «няўдачнік» падводзіць вынік: нават калі чалавек у чымсьці адным і таленавіты, ён усё роўна павінен добра вучыцца. Хлопчык-дрэсіроўшчык пераходзіць у 9-ы клас і абяцае выправіцца ў вучобе. Бо яму сорамна, што ён вучыць жывёл, а сам невук.
Remove ads
Здымачная група
| Рэжысёр | Уладзімір Голікаў, М. Лубяннікава |
| Аўтар сцэнарыя | Раман Качанаў, Эдуард Успенскі |
| Аператар | Г. Курыной |
| Кампазітар | Андрэй Шпенёў |
| Мастак | П. Шынкевіч |
| Мультыплікатар | Уладзімір Голікаў |
| Лялькі і дэкарацыі | М. Бакуменка, Т. Каравай, М. Шкробат, С. Баброўская, С. Сілкін, В. Матросаў, А. Мітрапольскі |
| Маляваная мультыплікацыя | С. Сямёнава, Юрый Мільтнер |
| Гукааператар | П. Драздоў |
| Мантажор | Л. Цыпкіна |
| Асістэнт рэжысёра | Г. Паначэўная |
| Асістэнт аператара | Л. Вісарыёнава |
| Асістэнт мастака | В. Іванішчанка |
| Рэдактар | Р. Раманоўская |
| Дырэктар | Т. Сычоў |
Remove ads
Вытворчасць
Першапачаткова сцэнарый быў напісаны Эдуардам Успенскім. Мультфільм быў зняты, змантаваны і агучаны, і, як лічыў рэжысёр Уладзімір Голікаў, быў добра зроблены. Аднак на паказе ў Маскве ён не спадабаўся намесніку старшыні Дзяржкіно Барысу Паўлёнку, які, паводле слоў Голікава, трымаў крыўду на Успенскага. Паўлёнак загадаў перарабіць фільм. «Селі мы з Раманам Качанавым і пачалі яго колькі можна пагаршаць. Калі пагоршылі да прымальнай кандыцыі, вось тады яго і прынялі», — успамінаў Голікаў, які застаўся незадаволены вынікам[4].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads