Ніжагародскі Крэмль
Крэпасць у цэнтры Ніжняга Ноўгарада From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніжагародскі крэмль — крэпасць у цэнтры Ніжняга Ноўгарада і яго гістарычная найстаражытнейшая частка, галоўны грамадска-палітычны і гісторыка-мастацкі комплекс горада.
Афіцыйная рэзідэнцыя губернатара Ніжагародскай вобласці і мэра Ніжняга Ноўгарада.
Знаходзіцца на правым высокім беразе, у месцы зліцця рэк Волгі і Акі. Паўночна-заходняя частка Крамля спускаецца амаль да падножжа схілаў, паўднёва-ўсходняя частка выходзіць на плошчу Мініна і Пажарскага, а паўднёва-заходняя — узвышаецца над глыбокім Пачаінскім ярам і плошчай Народнага адзінства.
Remove ads
Архітэктура Крамля
Вежы Ніжагародскага Крамля


Да цяперашняга часу захаваліся або былі адноўлены ўсе 13 вежаў крамля. Супраць гадзіннікавай стрэлкі:
- Георгіеўская вежа — названая па суседстве з Пасадскай Георгіеўскай царквой. Квадратная 4-ярусная вежа, да XVII стагоддзя — з пад’ёмным мостам[1].
- Барысаглебская вежа — названая па імі царквы ў гонар святых Барыса і Глеба, якая стаяла ніжэй крамля, ля берага Волгі. Да 1622 была нанава перабудавана. У выніку пастаянных зрухаў грунту вежа разбурылася і была канчаткова разабраная ў 1785 годзе. У 1966 годзе былі адкапалі рэшткі Барысаглебскай вежы, а ў 1972 вежа была зноў узведзена на першапачатковым месцы.
- Зачацкая вежа — названая па размешчанаму побач Зачацеўскаму манастыру. Часам згадваецца як Жываноснаўская вежа (па царкве і манастыру ў гонар Жываноснай крыніцы) або Белая (па аналогіі з суседняй). Двух’ярусная квадратная вежа з варотамі. Разбурана апоўзнем у XVIII стагоддзі, адноўленая ў 2012 годзе[2].
- Белая вежа — названая па белакаменнай абліцоўцы ніжняй часткі вонкавага фасада. Больш позняя назва XVII—XVIII стагоддзя — Сімяонаўская, па Сімяонаўскаму манастыру, які знаходзіўся побач з ёй унутры крамля. Круглая 4-ярусная вежа.
- Іванаўская вежа — па суседстве з Пасадскай царквой Іаана Прадцечы.
- Гадзіннікавая вежа — па ўстаноўленаму на ёй у XVI стагоддзі гадзінніку.
- Паўночная вежа — па яе паўночнаму размяшчэнню адносна іншых крамлёўскіх веж, таксама была вядомая як Ільінская, бо знаходзілася насупраць Пасадскай царквы Ільі Прарока ў Запачаінні.
- Тайніцкая вежа — па «тайным ходам» ў сцяне каля яе да рэчкі Пачайны. Называлася таксама Міраносіцкай — па царкве жонак-міраносіц на другім баку Пачаінскага яра, — і «На зелене», бо ў яры пад вежай быў «зелейный двор» — парахавы завод з вадзяным млыном, таксама званым Пачаінскі.
- Каромыслава вежа — па нібыта пахаванай пад ёй легендарнай дзяўчыне з каромыслам.
- Мікольская вежа — па суседстве з Пасадскай царквой Мікалая Цудатворца. У вежу вядзе пешаходны мост над Зяленскім з’ездам, пабудаваны ў 1980-я гг.
- Каморная вежа — служыла складскім месцам. Таксама называлася Круглай, Цэйхгаўзнай (цэйхгауз — па-нямецку «ваенная камора») і Аляксееўскай, бо побач знаходзілася Аляксееўская царква.
- Дзмітрыеўская вежа — названая па імя вялікага князя ніжагародскага Дзмітрыя Канстанцінавіча. Па іншай версіі, назва звязана з царквой у імя святога велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага, пабудаванай князем Дзмітрыем перад вежай у 1378. Упершыню згадваецца ў 1372—1374 гадах, лічыцца самай старой вежай, але сучаснае аблічча атрымала ў 1895 пры рэканструкцыі пад Мастацкі музей (у цяперашні час у ёй размешчана выставачная зала). На ёй усталяваны герб горада і надбрамны абраз кананізаванага заснавальніка горада, князя Юрыя Усеваладавіча.
- Парахавая вежа — выкарыстоўвалася для захоўвання пораху і іншых боепрыпасаў. Пазнейшыя назвы — Спаская (знаходзілася побач са Спаса-Праабражэнскім саборам) і Стралецкая (побач са стралецкай Слабадой). Круглая 4-ярусная вежа. Франтальных байніц у ніжніх ярусах няма, г. зн. вежа мае ролю капаніра для вядзення агню ўздоўж прылеглых крапасных сцен.


Саборы Ніжагародскага крамля
На тэрыторыі Ніжагародскага крамля знаходзілася мноства храмаў, аднак на цяперашні час захаваўся толькі Міхайла-Архангельскі сабор, пабудаваны не пазней за сярэдзіну XVI стагоддзя і перабудаваны ў 1628—1631 гг. — найстаражытнейшы з будынкаў, якія захаваліся ў крамлі. У саборы знаходзіцца магіла Кузьмы Мініна.
Помнікі
- Абеліск Мініну і Пажарскаму
- Помнік князю Юрыю Усеваладавіч і біскупу Сымону Суздальскаму
- Мемарыяльны комплекс у гонар жыхароў горада, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, і Вечны агонь
- Мемарыял «Горьковчане — фронту»
Іншыя будынкі
У канцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Крамля была разбіта плошча ўрачыстасцяў (пляц-парад). На плошчы былі ўзведзены карпусы прысутных месцаў (1782—1785), палац віцэ-губернатара (1786—1788) і гарнізонны дом (1791—1801).
У 1837—1841 гадах быў пабудаваны дом ваеннага губернатара (цяпер у будынку знаходзіцца Мастацкі музей), у 1840—1843 гадах па загаду Мікалая I быў пабудаваны будынак Арсенала. У сувязі з перабудовай тэрыторыі Крамля толькі ў 1837—1841 гадах з крэпасці была канчаткова вынесена ўся прыватная забудова.
У канцы XIX стагоддзя да Усерасійскай прамысловай і мастацкай выставы (1896) былі пабудаваныя 2 фунікулёры, якія атрымалі назвы Крамлёўскі і Пахвалінскі, у горадзе іх называлі «элеватар».
У 1931 годзе на месцы Спаса-Прэабражэнскага сабора быў пабудаваны Дом Саветаў. Будынак выкананы ў стылі канструктывізму і зверху нагадвае самалёт. Цяпер у будынку размяшчаецца Гарадская дума і адміністрацыя Ніжняга Ноўгарада.
У 1965 годзе побач з абеліскам К. Мініну і Д. Пажарскаму быў запалены Вечны агонь і адкрыты мемарыяльны комплекс у гонар гаркаўчан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
З 1928 па 1968 год на тэрыторыі Крамля ў будынку былога Манежа знаходзілася трамвайнае дэпо.
У 2012 годзе пабудавана Спаская капліца. Яна ўзведзена насупраць будынка адміністрацыі Ніжняга Ноўгарада ў памяць аб разбураным у савецкі час Спаса-Праабражэнскім Крамлёўскім кафедральным саборы Ніжагародскай епархіі[3].
Плошчы і сады Ніжагародскага крамля
- Плошча Мініна і Пажарскага
- Ніжняволжская набярэжная
- Мінінскі сад
- Плошча Народнага адзінства
Страчаныя будынкі і помнікі
- Спаса-Праабражэнскі кафедральны сабор (разбураны ў 1929—1930 гг.)
- Успенская ваенная царква (разбурана; знаходзілася на месцы будынка абкама КПСС)
- Царква святога Сімеона (былы Сімяонаўскі манастыр) (разбурана; плануецца рэканструкцыя[4][5])[удакладніць: камент.]
- Будынак манежа (знаходзіцца ў аварыйным стане; прапанавана рэстаўрацыя[6])
Remove ads
Зноскі
- Георгиевская башня Нижегородского кремля . Пути-дороги.ru.
- Итоги восстановления Зачатьевской башни (ФОТО) Архівавана 18 студзеня 2014.
- Митрополит Георгий совершил чин освящения Спасской часовни в Нижегородском кремле (фото), Нижегородская митрополия, 1 ноября 2012 года
- Одобрен проект строительства храма во имя преподобного Симеона Столпника в Нижегородском кремле, nne.ru, 14 ноября 2008 года
- Храм Симеона Столпника появится в нижегородском Кремле Архівавана 24 верасня 2015.. Газета «Нижегородская правда», 14 ноября 2008 года
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads