Нізамі Гянджэві
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нізамі Гянджэві (перс.: نظامی گنجوی — Nezâmi Ganjevi, курд.: Nîzamî Gencewî, نیزامی گهنجهوی, азерб.: Nizami Gəncəvi, каля 1141, Гянджа, сучасны Азербайджан — каля 1209) — класік персідскай паэзіі, адзін з найбуйнейшых паэтаў сярэднявечнага Усходу, найбуйнейшы паэт-рамантык у персідскай эпічнай літаратуры, які прыўнёс у персідскую эпічную паэзію гутарковую мову і рэалістычны стыль. Выкарыстоўваючы тэмы з традыцыйнай вуснай народнай творчасці і пісьмовых гістарычных хронік, Нізамі сваімі паэмамі аб’яднаў даісламскі і ісламскі Іран. Героіка-рамантычная паэзія Нізамі на працягу наступных стагоддзяў працягвала аказваць ўплыў на ўвесь персамоўны свет. Яго творчасць аказала ўплыў на такіх вялікіх паэтаў, як Хафіз, Джалаладдзін Румі і Саадзі. Яго пяць маснаві (вялікіх паэм) («хамсэ») раскрываюць і даследуюць разнастайныя тэмы з розных галін ведаў і набылі вялікую славу, на што паказвае вялікая колькасць захаваных спісаў яго твораў. Героі яго паэм — Хасроў і Шырын, Лейлі і Меджнун, Іскандэр — да гэтага часу застаюцца агульнавядомымі як ва ўсім ісламскім свеце, так і ў іншых краінах. 1991 год быў абвешчаны ЮНЕСКА годам Нізамі ў гонар 850-годдзя паэта.
Remove ads
Творы
- «Хамсэ» (пяць паэм):
- «Скарбніца таямніц»
- «Хасроў і Шырын»
- «Лейлі і Меджнун»
- «Сем прыгажунь»
- «Іскандэр-намэ»
- Лірычныя вершы (захаваліся часткова)
Зноскі
- Nizami // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Nezami // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Gershevitch I., Yarshater E., Frye R. N. et al. The Cambridge History of Iran — Cambridge University Press, 1968. — Vol. 5. — P. 578.
- Nezami // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads