Нікалас Тальяфіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нікала́с Тальяфі́ка (ісп.: Nicolás Tagliafico; нар. 31 жніўня 1992) — аргенцінскі футбаліст, левы абаронца французскага клуба «Алімпік» (Ліён) і нацыянальнай зборнай Аргенціны. Мае калабрыйскае паходжанне, а таксама італьянскае грамадзянства. Пачынаў кар’еру ў клубе «Банфілд», пасля чаго некалькі гадоў правёў у складзе «Індэпенд’ентэ», дзе быў капітанам каманды. Узімку 2018 года пераехаў у Еўропу, дзе спачатку абараняў колеры нідэрландскага «Аякса», а потым з 2022 года ліёнскага «Алімпіка».
Вылучаецца цягавітасцю, выдатнай тэхнікай і бесперапыннай прадпрымальнасцю. У выніку навыкаў іграка, а таксама яго гульнявой пазіцыі, клубаў, нацыянальнасці і дзіўнага візуальнага падабенства Тальяфіка часам параўноўваюць з былым абаронцам «Інтэрнацыянале» і зборнай Аргенціны Хаўерам Дзанеці[4].
Remove ads
Дасягненні
«Індэпенд’ентэ»:
- Уладальнік Паўднёваамерыканскага кубка: 2017
«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрландаў: 2019, 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2019, 2021
Аргенціна:
- Чэмпіён свету: 2022
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2021, 2024
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
