Нікаля Шарль Удзіно
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нікаля Шарль Удзіно (фр.: Nicolas-Charles Oudinot; 25 красавіка 1767, Бар-ле-Дзюк, Латарынгія, Францыя — 13 верасня 1847, Парыж) — граф Удзіно, 1-ы герцаг Рэджа (1810), маршал Імперыі (1809).
Remove ads
Біяграфія
Служыў у каралеўскім войску, але хутка пакінуў яго. Рэвалюцыя ізноў зрабіла яго салдатам. У 1794 годзе ён быў ужо генералам.
У якасці начальніка штаба Масены праславіўся абаронай Генуі (1800).
У кампаніях 1805—1807 гадоў камандаваў грэнадзёрскім корпусам; удзельнічаў у бітвах пры Астраленцы, пад Данцыгам і пад Фрынландам. У 1809 годзе стаяў на чале 2-га армейскага корпуса; за бітву пры Ваграме атрымаў маршальскую булаву, а неўзабаве пасля таго тытул герцага.
У 1812 годзе на чале 2-га армейскага корпуса Удзіно ваяваў з расійскім генералам графам Пятром Вітгенштэйнам; 17 жніўня, цяжка паранены ў першай бітве пад Полацкам, здаў камандаванне Гувіёну Сен-Сіру, ад якога праз 2 месяцы прыняў яго зноў. Падчас пераправы праз Бярэзіну ён дапамог Напалеону выратавацца, але сам быў цяжка паранены. Не акрыяўшы яшчэ ад ранаў, прыняў камандаванне 12-м армейскім корпусам, ваяваў пад Баўцэнам і быў пабіты пры Лукау 4 чэрвеня 1813 года.
Пасля перамір’я Удзіно атрымаў камандаванне над войскам, якое прызначана было дзейнічаць супраць сталіцы Прусіі. Пабіты 23 жніўня пры Гросберэне, ён быў аддадзены пад начальства маршала Нэя і разам з апошнім ізноў пацярпеў паражэнне пры Дэневіцэ (6 верасня). У 1814 годзе ваяваў пры Бар-сюр-Об, потым абараняў Парыж супраць Шварцэнберга і прыкрываў адступленне імператара.
Прыбыўшы ў Фантэнбло з Напалеонам, Удзіно ўгаворваў яго адрачыся ад прастола і, калі Бурбоны былі адноўлены, далучыўся да іх. У падзеях Ста дзён (1815) не прымаў ніякага ўдзелу.
У 1823 годзе камандаваў корпусам падчас іспанскай экспедыцыі; пасля ліпеньскай рэвалюцыі далучыўся да Луі-Філіпа.
Remove ads
Зноскі
- Nicolas Charles Victor Oudinot // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Nicolas Charles Oudinot // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Удино Никола Шарль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Nicolas, Charles, Victor Oudinot Duc De Reggio // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Nicolas-Charles Oudinot, duc de Reggio // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- группа авторов Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads