Ніна Міхайлаўна Кручкова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ніна Міхайлаўна Кручкова (31 сакавіка 1939, Бабруйск16 мая 2003, Мінск) — доктар біялагічных навук, прафесар.

Хуткія факты Ніна Міхалаўна Кручкова, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 31 сакавіка 1939 года ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці. У 1961 годзе скончыла біялагічны факультэт БДУ. З 1963 па 1966 гг. — аспірант кафедры заалогіі бесхрыбтовых і стажор Інстытута санітарыі і гігіены ЧССР (Прага).

1968 г. — абараніла кандыдацкую дысертацыю «Роль зоопланктона в процессах самоочищения водоемов». З 1966 г. па 1985 г. — працавала малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам НІЛ гідраэкалогіі біялагічнага факультэта БДУ. 1984 г. — абараніла доктарскую дысертацыю «Роль зоопланктона в трофодинамике водоемов».

З 1985 г. па 1996 г. — Н.М. Кручкова загадвала кафедрай агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі БДУ.

16 мая 2003 г. — Ніна Міхайлаўна Кручкова памерла.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Ніна Міхайлаўна Кручкова з'яўлялася вучаніцай прафесара Г. Г. Вінберга. Яе асноўныя навуковыя інтарэсы былі звязаны з вывучэннем трафічных узаемаадносін водных арганізмаў і механізмаў біялагічнага самаачышчэння вадаёмаў. Вынікі шматгадовых даследаванняў Н.М. Крючковой абагульнены ў манаграфіі «Трофические взаимоотношения зоо- и фитопланктона» (1989)[1]. Яна чытала студэнтам лекцыі па агульным курсе «Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне», спецыяльныя курсы «Экалагічная фізіялогія», «Гидроэкология». Н.М. Кручкова апублікавала больш за 130 навуковых і вучэбна-метадычных работ.

Remove ads

Асноўныя працы

  • Крючкова Н.М. Роль зоопланктона в процессах самоочищения водоемов. Автореф. Дис. канд. б. н. – Минск, 1968. – 25 с.
  • Биологические процессы и самоочищение на загрязненном участке реки. Мн., 1972 (в соавт.);
  • Крючкова Н.М., Рыбак В.К., Петрович П.Г. Сезонная и многолетняя динамика // Экологическая система Нарочанских озер. – Мн., 1985. – С. 127-134.
  • Крючкова Н.М. Трофические взаимоотношения зоо- и фитопланктона / Н. М. Крючкова; Отв. ред. Г. Г. Винберг, Л. М. Сущеня; АН СССР, Всесоюз. гидробиол. о-во. - М. : Наука, 1989. - 124 с.
  •  Экалагічны слоўнік = Экологический словарь : кніга для вучняў / пад рэд.Н.М.Кручковай   .-  Мінск : Народная асвета, 1993 .- 225c .

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads