Георгій Георгіевіч Вінберг
савецкі гідрабіёлаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георгій Георгіевіч Вінберг (18 (31) мая 1905, г. Пецярбург — 23 чэрвеня 1987, Ленінград) — савецкі гідрабіёлаг, заснавальнік экалагічнай энергетыкі водных жывёл у БССР. Член-карэспандэнт АН СССР (1976), доктар біялагічных навук (1946), прафесар (1947). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1976)[6].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт ў 1927 годзе. З 1944 г. працаваў на біястацыянары «Барок» (Яраслаўская вобласць). У 1947—1967 гг. загадчык кафедры заалогіі бесхрыбтовых у Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1967 года загадчык лабараторыі прэснаводнай і эксперыментальнай гідрабіялогіі Заалагічнага інстытута АН СССР (Ленінград)[6].
Навуковая дзейнасць
Г. Г. Вінбергу належаць працы па даследаванні біялагічнай прадукцыйнасці вадаёмаў, экалагічнай фізіялогіі водных жывёл, першаснай прадукцыі планктону, угнаенню сажалак, ачыстцы сцёкавых вод у біялагічных сажалках. Заснавальнік экалагічных даследаванняў па энергетыцы водных беспазваночных вадаёмаў Беларусі[7].
Г. Г. Вінберг з 1971 года з’яўляўся прэзідэнтам Усесаюзнага гідрабіялагічнага таварыства АН СССР[8].
Бібліяграфія
- Интенсивность обмена и пищевые потребности рыб — Минск, 1956.
- Первичная продукция водоёмов — Минск, 1960.
- Удобрение прудов — М., 1965 (совм. с В. П. Ляхновичем).
Remove ads
Зноскі
- National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 4 студзеня 2025.
- Винберг Георгий Георгиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- G.G Vinberg // VIAF ID Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Макаревич Т. А., Жукова Т. В., Ковалевская Р. З. и др. Нарочанская биологическая станция в истории гидробиологии и судьбах гидробиологов, Naroch biological Station in the History of Hydrobiology and in the fates of Hydrobiologists // Историко-биологические исследования — 2022. — Т. 14, вып. 1. — С. 87–109. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2022-1-87-109
- Слепкова Н. В. Академик Александр Фёдорович Алимов (1933–2019) — учёный и художник: материалы к биографии, Academician Alexander Alimov (1933–2019), a scientist and artist: materials for his biography // Историко-биологические исследования — 2021. — Т. 13, вып. 3. — С. 57–72. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2021-3-57-72
- Винберг Георгий Георгиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 114. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads