Нінэль Аляксандраўна Ткачэнка
савецкая, украінская, беларуская і расійская оперная спявачка (сапрана) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нінэль Аляксандраўна Ткачэ́нка[2] (укр.: Нінель Олександрівна Ткаченко; 21 лістапада 1928, Харкаў, УССР — 26 верасня 2007, Масква, Расія) — савецкая, украінская, беларуская і расійская оперная спявачка (сапрана), рэжысёр-пастаноўшчык. Народная артыстка СССР (1964).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 21 лістапада 1928 года ў Харкаве. У 1958 годзе скончыла Харкаўскую кансерваторыю па класе спеву ў Т. Я. Веске.
З 1958 года спявала ў Опернай студыі Кіеўскай кансерваторыі.
У 1960—1962 гадах была салісткай Львоўскага, у 1962—1968 гадах — Беларускага, а ў 1968—1980 гадах — Адэскага тэатраў оперы і балета.
З 1982 года была салісткай і мастацкім кіраўніком Маскоўскай філармоніі.
Спявала ў Вялікім тэатры (Ліза ў «Пікавай даме» П. І. Чайкоўскага, Яраслаўна ў «Князе Ігары» А. П. Барадзіна, Аіда ў аднайменнай оперы Дж. Вердзі, Тоска ў аднайменнай оперы Дж. Пучыні).
Выступала як камерная спявачка. У яе шырокім канцэртным рэпертуары прадстаўлены оперныя арыі, рамансы і народныя песні, якія нячаста выконваюцца. Зрабіла мноства памятных запісаў, якія ўвайшлі ў «залаты фонд» Усесаюзнага радыё.
Гастралявала за мяжой. У 1976 годзе выканала партыю Абігайль у оперы «Набука» Дж. Вердзі на Міжнародным фестывалі опернага мастацтва ў Сегедзе (Венгрыя).
З 1991 па 2003 год — мастацкі кіраўнік, рэжысёр-пастаноўшчык і кіраўнік вакальнай майстэрні Канцэртнага аб’яднання Маскоўскай філармоніі[3].
З 2002 па 2007 год — мастацкі кіраўнік дзяржаўнага ансамбля салістаў «АРос» («Масканцэрт»).
Абіралася дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Памерла 26 верасня 2007 года ў Маскве[4]. Пахавана ў Маскве на Траякураўскіх могілках.
Remove ads
Узнагароды
- Народная артыстка СССР (1964),
- ордэн Пашаны (1999),
- ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені,
- Памятны знак «Залаты Апалон» Фонду імя П. І. Чайкоўскага.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads