Нітра (горад)
горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нітра (славацк.: Nitra, ням.: Neutra) — горад на захадзе Славакіі і адміністрацыйны цэнтр Нітранскага края, стаіць на рацэ Нітры. Насельніцтва горада складае амаль 85 тысяч чалавек.
Remove ads
Гісторыя
У канцы V стагоддзя на тэрыторыі Нітры ўпершыню з'яўляюцца славяне. У VII стагоддзі тэрыторыя была часткай імперыі Само, потым было створана Нітранскае княства, якое пазней стала часткай Вялікай Маравіі. Менавіта Нітра лічыцца калыскай славацкага хрысціянства, бо, як лічыцца, у 829—833 гадах паганец Прыбіна заклікаў сюды зальцбургскага архіепіскапа, каб той асвяціў царкву. Тут і спыняліся Кірыл і Мяфодзій. Пасля паражэння Вялікай Маравіі Нітра адыйшла да Венгерскага каралеўства, дзе стала цэнтрам жупы.
У 1248 годзе Нітра стала свабодным каралеўскім горадам, яна належала да ліку самых заможных гарадоў Венгрыі. У XIX стагоддзі тут жыло больш за 10 тысяч жыхароў. У складзе Чэхаславакіі Нітра зноў стала цэнтрам жупы. На сёння Нітра важны прамысловы цэнтр заходняй Славакіі.
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Бачкі-Петравац[d], Сербія
Веспрэм, Венгрыя
Госфард[d], Аўстралія
Зутэрмер[d], Нідэрланды
Зялёна Гура, Польшча (18 верасня 1992)[1]
Кельцы, Польшча
Кромержыж, Чэхія
Кёнджу[d], Паўднёвая Карэя (21 жніўня 2014)
Нейпервіл, ЗША (17 лістапада 1993)[2]
Осіек, Харватыя
Сумы, Украіна[3]
Чэске-Будзеёвіцы, Чэхія
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads