Наталля Геніеўна Карманава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наталля Геніеўна Карманава (нар. 12 чэрвеня 1975, г. Гомель) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Наталля Геніеўна Карманава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і архітэктараў Генія Яўгенавіча (1928—2007) і Людмілы Аляксееўны (1940—2024) Карманавых[1]. Скончыла ў 1998 годзе архітэктурны факультэт БДПА, у 2001 годзе аспірантуру ў БелДУТ. У 19982005 гадах архітэктар інстытута «Гомельграмадзянпраект»; у 20052006 гадах вядучы архітэктар ЗАТ «Сіці-Арх» у Маскве (Расія), у 20062009 гадах вядучы архітэктар ДУП МНДІП «Маспраект-4»[ru]; з 2009 года вядучы архітэктар, галоўны спецыяліст, галоўны архітэктар праектаў ТДА «ЦэнтрБудПраект» у Гомелі.

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2003 года.

Remove ads

Творчасць

Рэалізаваныя аб’екты (пабудовы і інтэр’еры): рэканструкцыя вяслярнай базы «Воднік» на набярэжнай р. Сож у Гомелі; фізкультурна-аздараўленчы цэнтр у Жлобіне (у аўтарскім калектыве); гіпермаркет «ГІПА» па вул. Косарава (у аўтарскім калектыве); офіс з магазінам па вул. Барыкіна; інтэр’ер і фасад аддзялення Беларусбанка па пр. Леніна, 4 — усе ў Гомелі; інтэр’еры банка «БелВЭБ» па вул. Сацыялістычнай у Бабруйску; інтэр’ер салона «NeoStudio»; інтэр’ер рэстарана «Турыст», Зялёная зала — усе ў Гомелі.

Remove ads

Узнагароды

Мае дыплом лаўрэата V Нацыянальнага фестывалю архітэктуры (2003) за аб’ект «Рэканструкцыя вяслярнай базы „Воднік“ у г. Гомелі».

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads