Обальскі сельсавет (Шумілінскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

О́бальскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Обаль.

Хуткія факты Обальскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Обаль. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Сіроцінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Спаскага сельсавета, у склад Гаранскага сельсавета Полацкага раёна перададзены вёскі Астравы і Барысаўка[1]. 1 красавіка 1960 года ў склад Лаўжанскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (Абалонне, Брыцікі, Гатаўскія, Гушчына, Заполле, Крыцкія, Лабатка, Плігаўкі, Равенец, Спаскае, Станіславова, Ферма, Цаўі і Чарнічонкі)[2]. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён быў перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года ў складзе Полацкага раёна. 18 сакавіка 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Казьянскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Вугальніца, Глісцінец, Зальхаўе, Запалянка, Роўнае)[3]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 12 студзеня 1968 года ў склад адноўленага Казьянскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вугальніца, Залессе, Зальхаўе, Запалянка, Роўнае)[4]. 30 верасня 1968 года вёска Обаль атрымала статус гарадскога пасёлка[5]. 1 лістапада 1968 года сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Обальскага пассавета[6].

8 лютага 2000 года Обальскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, таксама ў склад сельсавета ўключана тэрыторыя скасаванага Лявонаўскага сельсавета. 20 снежня 2008 года скасавана вёска Глінна[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (38 населеных пунктаў, без гарадскога пасёлка Обаль) — 743 чалавекі[8], з іх 88,0 % — беларусы, 9,2 % — рускія, 1,9 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (39 населеных пунктаў) — 2828 чалавек[10].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads