Обаль (Шумілінскі раён)
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Обаль[2] — гарадскі пасёлак у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Обаль. За 23 км ад Шуміліна. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Полацк, на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Полацк. Насельніцтва 2 374 чал. (2017)[3].
Remove ads
Гісторыя
Вядомы з XVI ст. як вёска ў Полацкім ваяводстве ВКЛ. Належала Мольскім, П. Войне (з 1592 г.), Ф. Я. Ветрынскаму (з 1595 г.), Грабніцкім (з 1615 г.). З 1772 г. у складзе Расіі. З пачатку XIX ст. цэнтр Петрапаўлаўскай воласці Полацкага павета. Росту Обалі спрыяла будаўніцтва Рыга-Арлоўскай чыгункі (1886). У пачатку XX ст. чыгуначная станцыя Обаль грузіла да 50 тысяч пудоў лясных матэрыялаў і хлеба[4]. У 1894—1914 гадах на чыгуначнай станцыі Обаль працавала Обальская драўляна-хімічная мануфактура.
З 1924 г. — цэнтр сельсавета Сіроцінскага (з 1961 г. Шумілінскага) раёна. У лістападзе 1924 г. у былым маёнтку фон Амбургера была адкрыта школа сялянскай моладзі. Школе было адведзена 40 га зямлі, 10 га саду, двухпавярховы цагляны дом, вылучылі пародзістае быдла, сельгасінвентар, насенне асноўных культур. У 1-ы клас (адпавядаў 5-му класу сямігодкі) прымаліся дзеці парабкаў, беднякоў і выхаванцы дзіцячых дамоў Полацкага акругі. У 1929 г. заснаваны цагельны завод.
У Вялікую Айчынную вайну дзейнічала камсамольскае падполле «Юныя мсціўцы». У 1962—1966 гадах у Полацкім раёне. З 30 верасня 1968 года — гарадскі пасёлак[5].
15 снежня 1977 года ў склад гарадскога пасёлка ўключаны вёскі Казлова і Стадолішча, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Обальскага пассавета[6].
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
Обальскі керамічны завод, торфапрадпрыемства, лясніцтва, паліўнай прамысловасці.
Культура
Выдатныя мясціны
- Обальская сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры першай паловы XIX ст. На правым беразе ракі Обаль. Сядзібны дом у стылі класіцызму. За домам невялікі парк, у якім растуць дрэвы мясцовых парод і дэкаратыўныя кусты[15].
- Свята-Ануфрыеўская царква (2016)
- Свята-Ануфрыеўская царква (1843)
- Помнік Ансу Даўману
- Помнік у гонар Обальскага камсамольскага падполля
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
- Сяргей Мікалаевіч Вышалескі
- Ефрасіння Савельеўна Зянькова
- Алег Іванавіч Ладзісаў
- Уладзімір Міхайлавіч Гарбук — военачальнік
- Галіна Раманаўна Кадырка (1924—2006) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік БССР.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads