Олт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Олт (Олтул, рум.: Olt, Oltul) — адна з галоўных рэк Румыніі, левы прыток Дуная.
Даўжыня ракі 709 км. Спускаецца з заходняга схілу Усходніх Карпат і цяснінай перасякае Трансільванскія Карпаты, пасля чаго выходзіць на Ніжнедунайскую раўніну. Упадае ў Дунай двума рукавамі ля горада Турну-Мэгурэле. Сярэдні расход вады каля 160[1] м³/с. На Олце стаяць гарады Фэгэраш, Рымніку-Вылча і Слаціна. Ніжэй Слаціны суднаходная, у вярхоўях — сплаў лесу.
Землі, абмежаваныя з усходу Олтам, з поўначы — Карпатамі, а з паўднёвага захаду — Дунаем, завуцца Алтэніяй.
Remove ads
Фотагалерэя
- Олт блізка ад вытока
- Олт у цясніне, якая злучае Трансільванію з Валахіяй
- Слацінскае вадасховішча
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads