Ольдэнбургскі ўніверсітэт імя Карла фон Асецкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ольдэнбургскі ўніверсітэт імя Карла фон Асецкі (ням.: Carl von Ossietzky Universität Oldenburg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ольдэнбург.
Remove ads
Гісторыя
Першая падрыхтоўка настаўнікаў была праведзена ў Ольдэнбургу яшчэ ў 1793 годзе па ініцыятыве герцага Петэра Фрыдрыха Людвіга. Семінарыя для падрыхтоўкі настаўнікаў быў створаны ў 1882 годзе. У часы Веймарскай рэспублікі стварэнне Педагагічнай акадэміі ў Ольдэнбургу ў 1929 годзе дазволіла забяспечыць прафесійную падрыхтоўку настаўнікаў. 1 кастрычніка 1945 года гэтая ўстанова зноў адкрылася ў пасляваеннай Германіі. У 1948 годзе яна была перайменавана ў Альдэнбургскую вышэйшую педагагічную школу.
Першы крок на шляху да ўніверсітэта быў зроблены 23 лютага 1959 года рашэннем гарадскога савета аб запуску ўніверсітэцкага праекта, за якім у 1970 годзе рушыў услед Мемарандум аб стварэнні ўніверсітэта ад міністра культуры Ніжняй Саксоніі. Універсітэт быў канчаткова заснаваны ў 1973 годзе. Залічэнне і выкладанне пачаліся ў летнім семестры 1974 года, з вучэбнай праграмай для 2 400 студэнтаў. У 1991 годзе ўніверсітэт быў афіцыйна названы ў гонар пацыфіста, пісьменніка і нобелеўскага лаўрэата Карла фон Асецкі.
Remove ads
Факультэты
- Педагогікі і адукацыі
- Камп'ютарных навук, права і эканомікі
- Льнгвістыкі і культуралогіі
- Сацыяльных навук
- Матэматыкі і прыродазнаўчых навук
- Медыцыны
Зноскі
- https://uol.de/zahlen-fakten Праверана 1 сакавіка 2021.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads