Олья

From Wikipedia, the free encyclopedia

Олья
Remove ads

О́лья (італ.: Oglio) — рака ў Паўночнай Італіі. Левы прыток ніжняга цячэння ракі По.

Хуткія факты Олья, Характарыстыка ...

Даўжыня 280 км, плошча басейна 6650 км². Цячэ па тэрыторыі вобласці Ламбардыя (правінцыі Брэшыя, Бергама, Крэмона і Мантуя). Утвараецца зліццём двух патокаў, вытокі якіх знаходзяцца ў горным масіве Ортлес (Паўднёвыя Вапняковыя Альпы), — Нарканела з вытокам на ледавіку Прэзена, і Фрыджыдольфа з вытокам у возеры Эркавала ў нацыянальным парку Стэльвіа.

Працякае па даліне Камоніка, цераз возера Ізеа, затым па Паданскай раўніне. Упадае ў раку По ў правінцыі Мантуя.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads