Паданская раўніна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паданская раўніна
Remove ads

Паданская (Падана-Венецыянская) раўніна (ад лац.: Padanus — назва ракі По ў старажытных рымлян; італ. Pianura Padana або Val Padana, эміл.-рам. Pianûra Padâna) — раўніна на поўначы Італіі.

Хуткія факты Паданская раўніна, Размяшчэнне ...

Размешчана паміж Альпамі, Апенінамі і Адрыятычным морам, пераважна ў басейне ракі По. Даўжыня каля 500 км, шырыня да 200 км (на ўсходзе).

Remove ads

Прырода

Утварылася на месцы марскога заліва, размешчанага ў тэктанічным прагіне, у выніку запаўнення яго марскімі, рачнымі і флювіягляцыяльнымі адкладамі магутнасцю больш за 8 км. Паверхня пераважна плоская, паступова паніжаецца з захаду на ўсход ад 300—400 м да ўзроўню мора. У цэнтры Паданскай раўніны — гліністыя нізкія раўніны з урадлівымі алювіяльнымі глебамі, па краях — пясчана-галечныя высокія раўніны. У нізоўях ракі По асобныя ўчасткі ляжаць ніжэй за ўзровень мора.

Клімат пераходны ад субтрапічнага да ўмеранага. Сярэдняя тэмпература студзеня ад 0 да 4 °C, ліпеня ад 22 да 24 °C. Ападкаў 600—1000 мм у год, максімумы вясной і ў пачатку лета, а таксама восенню. Устойлівае снежнае покрыва не ўтвараецца. Густая сетка рэк басейна По, Адыджэ, Брэнта і інш.

Важнейшая рака — По. Густая сетка арашальных, асушальных і суднаходных каналаў.

Шырокалістыя (дуб, каштан, ліпа, бук, вяз) і поймавыя (таполя, вярба) лясы, якія пакрывалі раней Паданскую раўніну, зараз высечаны. Лепш захавалася расліннасць трысняговых балот і тарфянішчаў (асабліва ў дэльтавых раёнах).

Remove ads

Насельніцтва і гаспадарка

Паданская раўніна — жытніца Італіі; асноўныя сельскагаспадарчыя культуры — пшаніца, кукуруза, рыс; вінаграднікі, фруктовыя сады.

Асноўныя гарады: Мілан, Турын, Венецыя, Балоння.

Гл. таксама

  • Венецыянская нізіна
  • Ламбардская нізіна
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads