Опсаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
О́псаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Опса.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Купчэльскага сельсавета, з Дрысвяцкага сельсавета Відзаўскага раёна перададзена вёска Устронь[1]. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пагошчанскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1971 годзе скасаваны вёска Урвы, хутары Варнелі, Кансталіна, Падгаі і Янулішкі[3], 26 сакавіка 1973 года — вёскі Баркунішкі і Пабержы (зліліся з вёскай Купчэлі)[4], у 1987 годзе — хутар Пагулянка[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 54 населеныя пункты[6]. 8 красавіка 2004 года Опсаўскаму сельсавету былі перададзеныя 47 сельскіх населеных пунктаў, якія былі адміністрацыйна падпарадкаваныя скасаванаму Відзаўскаму пасялковаму савету, у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Бярозавы край» Браслаўскага раёна (Абалікшты, Абаляны, Альсінішкі, Асанішкі, Бартэлішкі, Белевічы, Блажуны, Будавея, Вайнюнцы, Валейнішкі, Вечароўшчына, Галяўшчына, Даброды, Дварчына, Дварышча, Едагалі, Ёдзішкі, Жыгуці, Заборнікі, Зялёнка, Камароўшчына, Карпішкі, Крумплі, Кулі, Кякшты, Лук’яны, Мацэлішкі, Мілюнцы, Мінкавічы, Місянцы, Мурмішкі, Мушыклі, Наруці, Падрукша, Пялькова, Разалінова, Свірналішкі, Сеўрукі, Скуталішкі, Старадварышча, Трабшы, Харонжышкі, Шалакундзі, Шлікшта, Юцішкі, Яжоўка і Ярканцы)[7]. 13 снежня 2006 года скасаваны вёскі Клярында, Маркулёва, Мушыклі, хутар Далані[8]. 24 чэрвеня 2011 года скасаваны вёскі Бартэлішкі, Крумплі, Харонжышкі, хутары Жыгуці, Лук’яны, Шлікшта і Яжоўка[9].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3035 чалавек[10], з іх 50,9 % — беларусы, 31,2 % — палякі, 14,9 % — рускія, 1,2 % — літоўцы, 0,8 % — украінцы, 0,5 % — латышы[11]; паводле перапісу 2019 года — 2306 чалавек[12].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 18 студзеня 2019.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads